2 - belaezolata

Высветліць, з чым лепш за ўсё спалучаецца гэты гатунак піва, вырашыў вытворца – ААТ «Піўзавод Аліварыя». Пачынаючы ад кастрычніка, на працягу двух месяцаў у буйнейшых крамах Мінска праходзілі дэгустацыі першага беларускага белага нефільтраванага піва, а таксама апытанне і кансультаванне аб правільным ужыванні гэтага напоя.Высветліць з чым лепш за ўсё спалучаецца гэты гатунак піва вырашыў вытворца, ААТ «Піўзавод Аліварыя». Пачынаючы ад кастрычніка, на працягу двух месяцаў у буйнейшых крамах Мінска праходзілі дэгустацыі першага беларускага белага нефільтраванага піва, а таксама апытанне і кансультаванне аб правільным ужыванні гэтага напоя.

Усяго ў кансультацыі прыняла ўдзел 13 тысяч чалавек, у дэгустацыі – 11 тысяч. Падчас дэгустацыі ўдзельнікі маглі пакаштаваць піва з мёдам, долькай лімону альбо цынамонам. Лепш за ўсё, па меркаванню спажыўцоў, з нефільтраваным півам спалучаецца мёд – 44%, затым цынамон – 29% і лімон – 27%.

На прэс-канферэнцыі з нагоды прэзентацыі новага гатунку піва, якая адбылася 14 красавіка 2008 году, удзел у дэгустацыі прынялі прадстаўнікі беларускіх СМІ. Як высветлілася, густы журналістаў адрозніваюцца ад густаў сярэднестатыстычных спажыўцоў. Так, больш за 50% журналістаў аддалі перавагу беламу піву з цынамонам.

Крыніца: Alivaria.by

Тэгі: , ,