8-malina

У Чэхіі ёсць ліманад з малінавым смакам, які называюць «малінаўка», папулярны сярод дзяцей і прадстаўніц чароўнага полу. У сваю чаргу, піваварня «Rohozec», якая месціцца ў Турнаве, вырашыла зварыць для спадарынь малінавае піва.

Першую пробную партыю жанчыны выпілі з задавальненнем у адной з піўных у прыродным запаведніку «Чэскі рай», што прыдала піваварам упэўненнасці ў папулярнасці новага гатунку піва. Паўцёмнае малінавае з 11% шчыльнасцю піва з саладкаватым прысмакам з’явіцца ў піўных Ліберэцкага краю падчас летняга турыстычнага сезону.

На піваварне «Rohozec» спадзяюцца, што піва прыйдзецца па густу ня толькі жанчынам, але і турыстам з Аўстрыі. Там шмат гадоў карыстаюцца папулярнасцю піўныя напоі з прысмакамі – лімонным і памарнчовым, якія прадаюцца амаль у кожнай краме.

Варта заўважыць, што чэскія півавары ўжо спрабавалі некалькі гадоў таму зварыць малінавае піва. А бельгійскае малінавае піва з’яўляецца нават своеасаблівым піўным сімвалам Бельгіі. Спецыфічнага смаку можна дасягнуць змешваючы звычайны портэр з малінавым сокам, альбо проста запіваючы ім. У Амерыцы нават выпускаюць гатункі малінавага портэру.

Крыніца: www.beerunion.ru

Photo © www.pivovary.info

Тэгі: ,