9-kult

Не паспела ААТ «Крыніца» выпусціць 29 кастрычніка новы гатунак свайго піва – пшанічны «Kult», як ужо 28 снежня разліў гэтага гатунку пачаў ажыццяўляцца ў тару з абноўленай этыкеткай. Рашэнне аб рэстайлінгу этыкеткі было прынята пасля стараннага маркетынгавага даследвання, аналізу водгукаў спажыўцоў.

У якасці цэнтрльнага вобразу новай этыкеткі быў абраны белы аднарог. Па паданню аднарог валодае чароўнымі ўласцівасцямі і з’яўляецца сімвалам белага колеру і чысціні. «Сімвал чысціні мы звязваем з чысцінёй нашай вытворчасці, так як пры вытворчасці прадукцыі мы выкарыстоўваем толькі натуральныя кампаненты, без выкарыстоўвання ферментаў і дадаткаў», паведамляе прэс-служба кампаніі.

Таксама зменена шрыфтавое рашэнне, якое стала больш «выразным і еўрапейскім». Колеры новай этыкеткі больш яскравыя і насычаныя. Дарэчы, новы дызайн будзе выкарыстоўвацца таксама і ў афармленні бляшанкі «Kult» і этыкеткі гатунку «Kult цёмнае», якія хутка з’явяцца ў продажы.

Нагадаем, з 28.10.08 «Kult» паступіў у продаж у паўлітровых бутэльках, а з 30.12.2008 «Kult» выпускаецца ў ПЭТ упакоўках ёмістасцю 1 літр і ізатэрмічных КЕГах ёмістасцю 30 л.

Крыніца: belbeer.com

Тэгі: , ,