6-czech

Па колькасці выпітага спіртнога чэскія грамадзяне выйшлі на першая месца ў Цэнтральнай Еўропе. На кожнага сярэднестатыстычнага жыхара рэспублікі, уключаючы дзяцей, штогадова прыходзіцца 170 літраў выпітага піва, 19 літраў віна і больш за 8 літраў моцных алкагольных напояў.

Медыкі заклапочаныя тым, што 350 тысяч грамадзянаў рэспублікі маюць алкагольную залежнасць. Алкаголь з’яўляецца прычынай смерці 5 тыс чалавек штогадова, а ў 8 тыс выклікае ўзнікненне сур’ёзных захворванняў. Для краіны, насельніцтва якой складае менш 10,5 млн чалавек, гэта вельмі высокія паказчыкі, падкрэсліваюць нарколагі.

Пры гэтым у Чэхіі адзначаецца няўхільны рост колькасці выпітага спіртнога. Самым распаўсюджаным алкагольным напоем у рэспубліцы з’яўляецца піва. Яно найбольш цэніцца мужчынамі, у той час, як жанчыны, згодна статыстыцы, абіраюць віно.

Эксперты лічаць, што адной з асноўных прычын папулярнасці піва сярод чэскага насельніцтва з’яўляецца ягоны адносна нізкі, у параўнанні з заходнееўрапейскімі краінамі, кошт у рознічнай сетцы. Некаторыя спецыялісты выступаюць за неабходнасць павелічэння рознічных коштаў хмельнога напоя ў якасці магчымага сродка прадухілення алкагалізму. Варта заўважыць, што прыхільнікамі такога кроку з’яўляюцца, перадусім, прадстаўніцы далікатнага полу.

Крыніца: belbeer.com

Photo © Radio Prague

Тэгі: ,