4-budweiser

Ліцэнзаваную вытворчасць піва Budweiser плануецца арганізаваць на ААТ «Крыніца». Тэхнічным экспертам у перамовах паміж беларускім бокам і ўладальнікам гэтай маркі кампаніяй «Budejovicky Budvar» выступае чэская ZVU Potez. 

«У сярэдзіне студзеня спецыялісты ZVU Potez правялі тэхнічную экспертызу, якая дазволіць высветліць магчымасць выраблення чэскага піва на «Крыніцы»», – паведамілі ў канцэрне «Белдзяржхарчпрам». Чэскаму боку ўжо накіравана на разгляд юрыдычная база па франчайзінгавай вытворчасці ў Беларусі і праект ліцэнзійнай дамовы.

Бакі не выключаюць, што для арганізацыі вытворчасці чэскага піва на «Крыніцы» спатрэбіцца ўсталёўка дадатковага абсталявання, пастаўшчыком якога можа стаць кампанія ZVU Potez.

ААТ «Крыніца» з’яўляецца буйнейшым вытворцам піва ў Беларусі з доляй рынку ў 38,4% сярод мясцовых вытворцаў па выніках 2008 году. Аб’ём вытворчасці піва на прадпрыемстве склаў 13,577 млн дал, пры гэтым скараціўся на 6,4% у параўнанні з 2007 годам. Акрамя ўласных марак ААТ «Крыніца» вырабляе піва Kaltenberg па ліцэнзіі германскай кампаніі Konig Ludwig і піўныя кактэйлі Bandidos па ліцэнзіі кампаніі Pivovarna Lasko (Славенія).

Крыніца: www.belbeer.com

Тэгі: , , ,

Камэнтароў: 2

Алесь

А на фотцы бутэлькi з амерыканскiм Будвайзэрам, а не з чэскiм.

26.02.2009 23:12
bybeer

Опанькі… а так лепш?:-)

26.02.2009 23:44

Камэнтаваць

Імя (*)
Email (*)
URL
Ваш Камэнтар:
ms windows 8 purchase microsoft office 2010 microsoft windows 8 32 and 64 bit download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft windows 8 32 and 64 bit adobe oem software buy cs5 microsoft office 2010 microsoft office 2010 ms windows 8 purchase adobe and microsoft oem software ms windows 8 purchase microsoft windows 8 32 and 64 bit adobe and microsoft oem software ms windows 8 purchase