Wynkoop Brewing Company

Трынаццаты конкурс «Півахлёб Году» пройдзе 21 лютага ў пабе Wynkoop. Змагацца за гэты тытул будуць тры амерыканскія аматары піва са штатаў Джорджыя і Арэгон, і горада Дэнвер.

Дасягненні фіналістаў, якія атрымалі найбольшую колькасць галасоў, уражваюць. Так, заўзяты півахлёб Марк Энджэлус, пракурор з Арэгона, за 2008 год выпіў 1029 куфляў піва, наведаў 93 бровары ў Штатах і трох іншых краінах, а на піўных фестывалях у сваім родным штаце выпіў 244 куфлі арэгонскага піва. Марк быў фіналістам гэтага конкурсу і ў мінулым годзе. Коды Крыстман, праграміст з Дэнвера, пакаштаваў піва ў 19 краінах свету і наведаў больш за 200 бровараў, з’яўляецца піваварам-аматарам са стажам. Філ Фарэлл, пілот з Джорджыі, півавар-аматар, піўны суддзя і фіналіст конкурсу «Півахлёб Году 2007». Ён пакаштаваў піва ва ўсіх краінах Еўропы, наведаў 1000 пабаў, а таксама 400 пабаў-бровараў ва ўсім свеце.

21 лютага гэтыя фіналісты прадстануць перад журы, у склад якога ўвайшлі пераможцы папярэдніх конкурсаў і піўныя эксперты. Суддзі (у традыцыйных судзейскіх парыках і мантыях) вызначаць пераможца пры дапамозе ўсемагчымых складаных піўных пытанняў. «Півахлёб Году 2009» атрымае магчымасць усё жыццё піць бясплатнае піва ў пабе бровару Wynkoop, магчымасць выпіць піва на 250$ у сваім мясцовым пабе, а ягонае імя будзе выгравіравана на пераходзячым трафее «Півахлёба Году» і праслаўлена як імя найвялікшага аматара піва Амерыкі.

www.wynkoop.com

Photo © Owen Ogletree

Тэгі: ,

Камэнтаваць

Імя (*)
Email (*)
URL
Ваш Камэнтар: