10-americanbeer

Па дадзеных Wine Institute, штомесяц у ЗША на душу насельніцтва спажываецца 20 бляшанак піва, 7 порцый (па 50 гр. у порцыі) моцных спіртных напояў і 5 бакалаў (ва ўмоўным бакале – 100 гр) віна. Сярэднестатыстычны жыхар Заходняй Еўропы выпівае менш піва (12 бляшанак), але больш моцных спіртных напояў – 8 порцый і віна – 16 бакалаў. 

Па дадзеных службы Gallup, у сярэднем, 29% амерыканцаў лічаць стан свайго здароўя выдатным. Аднак сярод тых, хто як мінімум раз у тыдзень ужывае алкаголь альбо выпальвае цыгарэту, такіх налічваецца 37%. Калі чалавек ня п’е і ня паліць, то ён часцей клапоціцца наконт свайго самаадчування (толькі 19% цвярознікаў задаволены станам свайго здароўя). 46% амерыканцаў, якія ўжываюць алкагольныя напоі, часцей за ўсё п’юць піва, 31% аддаюць перавагу віну, 18% – моцным спіртным напоям.

Крыніца: about-beer.info

Photo © Eric Salagovic

Тэгі: ,