7-water

Беларускія вытворцы алкагольных і безалкагольных напояў да апошняга моманта не пакідалі надзею на тое, што падатковыя і прыродаахоўныя органы зменяць сваё рашэнне. Атрыманыя імі новыя патрабаванні па ўплаце падатку на здабычу вады ўзраслі ў 121,9 разы – на столькі, на колькі ў мінулым годзе была павялічана стаўка гэтага экалагічнага падатку. Зараз за тое, каб атрымаць з паверхневых крыніцаў альбо з-пад зямлі 1 куб.м. беларускай вады для выпуску любога напоя, у тым ліку піва, прыйдзецца плаціць столькі ж, колькі за здабычу 2,1 грама золата. Што цікава, плаціць па новых стаўках вытворцаў напояў абавязалі заднім лікам – з 1 ліпеня 2008 году. 

Змяненні ў стаўках экалагічнага падатку, уключаючы стаўку на здабычу вады для выраблення алкагольных і безалкагольных напояў, былі зроблены ў верасні мінулага году на аснове ўказу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №492. Менавіта па гэтаму дакементу памер падатку на здабычу такога рэсурсу, як звычайная пітная вада (нават не мінеральная), узрос у 121,9 разы – з 41 рубля за 1 куб.м да 5000 рублёў. Для параўнання: стаўка падатку на пітную ваду і ваду для гаспадарчых патрэбаў для насельніцтва і працаўнікоў прадпрыемстваў складае ўсяго 9,5–14 рублёў (у залежнасці ад таго, паверхневыя гэта ці падземныя крыніцы) за 1 куб.м, для СВК і фермераў - 0,48–0,8 рублёў за 1 куб.метр.

Яшчэ адно параўнанне можна правесці з падаткамі на здабычу вады ў Расіі, кампаніі якой з’яўляюцца асноўнымі канкурэнтамі беларусаў на піўным рынку. Так, у Расіі ў залежнасці ад рэгіёну стаўка падатку на здабычу вады складае ад 300 да 400 расійскіх рублёў (24-32 тысячы беларускіх рублёў). Але заўважце – не за 1 куб.м, а за 1000 куб.м. Відавочная канкурэнтная перавага расійскіх вытворцаў.

Але паралельна бачная і яўная мэта гэтых мераў, прынятых па ініцыятыве Міністэрства па падатках і зборам. МПЗ, падтрымліваемае Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, не скрывае, навошта спатрэбілася павялічваць стаўку: каб павялічыць падатковыя паступленні. Пры існай у краіне колькасці вытворцаў алкагольных і безалкагольных напояў і тых аб’ёмаў вады, якія яны штодзённа здабываюць для свайго вытворчага працэсу, гэты падатак сапраўды можа стаць новай залатаноснай жылай для казны.

Адзін просты прыклад. Па новай стаўцы падатку на здабычу вады ЗЗАТ «Піваварная кампанія «Сябар» павінна была заплаціць у 2008 годзе 8 млн рублёў. Пасля зменаў у заканадаўстве ёй зараз выстаўлены патрабаванні на суму ў 105 разоў большую – 840 млн рублёў. З улікам вытворчага плану на гэты год «водны падатак» павінен быў абысціся прадпрыемству ў 34 млн рублёў, а выйдзе – у 3,5 млрд. Удзельная вага гэтага падатку ў сабекошце піва адпаведна ўзрасце з 0,03% да 3,7%.

3,5 млрд рублёў – гэта па сённяшнім курсе каля 900 тыс.еўра, сапраўды істотная сума, якую атрымае бюджэт толькі з аднаго прадпрыемства і толькі ў адной галіне. А трэба ўлічваць, што яшчэ існуюць і вытворцы лікёра-гарэлачных вырабаў, вытворцы безалкагольных напояў, сокавыя заводы і іншыя прадпрыемствы, якія ўжываюць ваду. Цяпер ужо сапраўды залатую ваду.

Крыніца: ej.by

Photo © improvemyincomenow.com

Тэгі: ,

Камэнтароў: 3

Чытач

Sluchau sionnia ranisnija naviny pa BT, dyk tam, zdajecca pra 20 razou kazali… )

19.02.2009 11:24
bybeer

Згодна з “Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 траўня 2007 г. № 215″ (http://pravo.by/pdf/2007-118/2007-118(006-064).pdf), стаўка падатку была роўная 41 рублю за 1 куб.м. А згозна з “Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 верасня 2008 г. № 492″ (Аб унясенні дапаўненняў і зменаў у Указ №215), гэтая стаўка на ваду, забіраемую з паверхневых і падземных крыніцаў для выраблення алкагольных і безалкагольных напояў і выкарыстоўваемую пры іх вырабленні, складае 5000 руб. за куб.м.(удакладненні наконт гэтага ўказу можна атрымаць на сайце Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя: http://minpriroda.by/ru/actual/ecol_naloga). Дзелім 5000 на 41 і атрымліваем 121,95.

19.02.2009 22:38
Чытач

20 razou - to tycylasia ZSA, zdajecca.

21.02.2009 01:11

Камэнтаваць

Імя (*)
Email (*)
URL
Ваш Камэнтар: