12-sorbiety

Упраўленне ўнутраных справаў Мінскай вобласці прапануе забараніць продаж спіртных напояў і піва ў дні выдачы авансу і заробку, паведаміў намеснік Упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Мінаблвыканкаму падпалкоўнік міліцыі Вадзім Сіняўскі. 

Па яго словах, «правядзенне «Дня цвярозасці» ў дзень выдачы заробку будзе вельмі эфектыўным». «Безумоўна, гэта ня будзе 10 і 25 чысло кожнага месяца. У гэтым выпадку трэба арыентавацца на найбуднейшыя прадпрыемствы гарадоў: у Салігорску – «Беларуськалій», у Жодзіна – «БелАЗ», – адзначыў В.Сіняўскі. Пры гэтым ён дадаў, што ў Мінску і Мінскай вобласці ў лютым ужо прайшлі дні цвярозасці, у асноўным гэта было 14 лютага, сёння дзень цвярозасці праходзіць у Маладзечна, на сакавік графік яшчэ не сфармаваны.

Ва УУС Віцебскай вобласці паведамілі, што «Дні цвярозасці» ў раёнах Віцебскай вобласці пройдуць: 19 лютага ў Талочынскім і Гарадоцкім раёнах, 20 – у Лепельскім, у Чашніцкім раёне ў лютым будзе два цвярозых дні – 21 і 28, 21 лютага спіртное ня будуць прадаваць у Шумілінскім раёне, 24 – у Полацкім, 27 – у Глубоцкім, 28 – у Докшыцкім і Ушацкім, 1 сакавіка – у Пастаўскім. «Ва ўсіх астатніх раёнах вобласці «Дні цвярозасці» ў лютым ужо прайшлі, у Сенненскім раёне іх было нават 2», – удакладнілі ў УУС. Там дадалі, што «яшчэ ня вызначыліся з датай забароны на продаж спіртнога і піва ў лютым у Шаркоўшчынскім раёне. Магчыма гэта будзе 28 лютага».

У сваю чаргу УУС Гомельскай вобласці паведамілі, што ў Гомелі і Гомельскім раёне «Дзень цвярозасці» прызначаны на 21 лютага, у раёнах вобласці такія дні будуць праведзены да 23 лютага. Ва УУС адмовіліся паведаміць дакладныя звесткі, калі і ў якім раёне вобласці забароняць прадаваць спіртное і піва, спаслаўшыся на канфідэнцыйнасць інфармацыі.

Ва УУС Брэсцкай вобласці паведамілі, што «Дні цвярозасці» ў Ганцавіцкім, Лунінецкім, Іванаўскім, Каменецкім, Пінскім раёнах запланаваныя на 19 лютага, у Брэсцкім і Івацэвіцкім раёнам – 20 лютага, у Жабінкаўскім, Баранавіцкім раёнах – 24 лютага, у Бярозаўскім і Маларыцкім раёнах – на 25 лютага, у Баранавіцкім і Пружанскім раёнах – на 26 лютага.

Па інфармацыі органаў унутраных справаў Гродзенскай вобласці, 19 лютага «Дні цвярозасці пройдуць у Гродна, Воранаўскім, Зэльвенскім, Ів’еўскім, Навагрудскім раёнах, у Мастоўскім раёна – 20 лютага, у Свіслацкім і Шчучынскім раёнах – 21 лютага, у Ашмянскім раёне – 27 лютага.

На 23 лютага, калі ў краіне адзначаецца Дзень абаронца Айчыны, «Дзень цвярозасці» ні ў адным з раёнаў рэспублікі пакуль не запланаваны.

Крыніца: interfax.by

Photo © chicsonline.org

Тэгі:

Камэнтаваць

Імя (*)
Email (*)
URL
Ваш Камэнтар:
ms windows 8 purchase ms windows 8 purchase ms windows 8 purchase download Microsoft, Adobe, MAC software ms windows 8 purchase adobe and microsoft oem software microsoft office 2010 adobe oem software buy cs5 microsoft office 2010 download Microsoft, Adobe, MAC software download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft office 2010 microsoft office 2010 ms windows 8 purchase microsoft office 2010 adobe oem software buy cs5