12-sorbiety

Упраўленне ўнутраных справаў Мінскай вобласці прапануе забараніць продаж спіртных напояў і піва ў дні выдачы авансу і заробку, паведаміў намеснік Упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Мінаблвыканкаму падпалкоўнік міліцыі Вадзім Сіняўскі. 

Па яго словах, «правядзенне «Дня цвярозасці» ў дзень выдачы заробку будзе вельмі эфектыўным». «Безумоўна, гэта ня будзе 10 і 25 чысло кожнага месяца. У гэтым выпадку трэба арыентавацца на найбуднейшыя прадпрыемствы гарадоў: у Салігорску - «Беларуськалій», у Жодзіна - «БелАЗ», - адзначыў В.Сіняўскі. Пры гэтым ён дадаў, што ў Мінску і Мінскай вобласці ў лютым ужо прайшлі дні цвярозасці, у асноўным гэта было 14 лютага, сёння дзень цвярозасці праходзіць у Маладзечна, на сакавік графік яшчэ не сфармаваны.

Ва УУС Віцебскай вобласці паведамілі, што «Дні цвярозасці» ў раёнах Віцебскай вобласці пройдуць: 19 лютага ў Талочынскім і Гарадоцкім раёнах, 20 – у Лепельскім, у Чашніцкім раёне ў лютым будзе два цвярозых дні – 21 і 28, 21 лютага спіртное ня будуць прадаваць у Шумілінскім раёне, 24 – у Полацкім, 27 – у Глубоцкім, 28 – у Докшыцкім і Ушацкім, 1 сакавіка – у Пастаўскім. «Ва ўсіх астатніх раёнах вобласці «Дні цвярозасці» ў лютым ужо прайшлі, у Сенненскім раёне іх было нават 2», - удакладнілі ў УУС. Там дадалі, што «яшчэ ня вызначыліся з датай забароны на продаж спіртнога і піва ў лютым у Шаркоўшчынскім раёне. Магчыма гэта будзе 28 лютага».

У сваю чаргу УУС Гомельскай вобласці паведамілі, што ў Гомелі і Гомельскім раёне «Дзень цвярозасці» прызначаны на 21 лютага, у раёнах вобласці такія дні будуць праведзены да 23 лютага. Ва УУС адмовіліся паведаміць дакладныя звесткі, калі і ў якім раёне вобласці забароняць прадаваць спіртное і піва, спаслаўшыся на канфідэнцыйнасць інфармацыі.

Ва УУС Брэсцкай вобласці паведамілі, што «Дні цвярозасці» ў Ганцавіцкім, Лунінецкім, Іванаўскім, Каменецкім, Пінскім раёнах запланаваныя на 19 лютага, у Брэсцкім і Івацэвіцкім раёнам – 20 лютага, у Жабінкаўскім, Баранавіцкім раёнах – 24 лютага, у Бярозаўскім і Маларыцкім раёнах – на 25 лютага, у Баранавіцкім і Пружанскім раёнах – на 26 лютага.

Па інфармацыі органаў унутраных справаў Гродзенскай вобласці, 19 лютага «Дні цвярозасці пройдуць у Гродна, Воранаўскім, Зэльвенскім, Ів’еўскім, Навагрудскім раёнах, у Мастоўскім раёна – 20 лютага, у Свіслацкім і Шчучынскім раёнах – 21 лютага, у Ашмянскім раёне – 27 лютага.

На 23 лютага, калі ў краіне адзначаецца Дзень абаронца Айчыны, «Дзень цвярозасці» ні ў адным з раёнаў рэспублікі пакуль не запланаваны.

Крыніца: interfax.by

Photo © chicsonline.org

Тэгі:

Камэнтаваць

Імя (*)
Email (*)
URL
Ваш Камэнтар: