Будысцкія манахі пабудавалі ў Тайландзе незвычайны храм. Будаўнічым матэрыялам для муроў і даху паслужылі пустыя піўныя бутэлькі. Храм называецца Уат Па Маха Кхедзі Кіў, але ў народзе ён атрымаў назву Уат Лан Куад, альбо «Храм мільёна бутэлек». Менавіта столькі «будаўнічага матэрыялу» спатрэбілася манахам. З’явілася гэтая архітэктурная пабудова ў 400 мілях ад тайландскай сталіцы Бангкоку, у правінцыі Сісакет, якая размяшчаецца каля мяжы з Камбоджа.

Бутэлькі манахі пачалі збіраць у 1984 годзе. Шкляных «цаглін» аказалася ў выніку так шмат, што іх вырашылі выкарыстоўваць у якасці будаўнічага матэрыялу. Пры гэтым манахам удалося пераканаць мясцовыя ўлады ў тым, каб яны таксама зрабілі свой бутэлькавы ўнёсак у архітэктурны праект. У выніку ўзнік цэлы храмавы комплекс, які ўключае каля 20 будынкаў. Ён уключае галоўны храм ля возера, крэматорый, малітвенныя пакоі, залу для цэрэмоніяў, ваданапорную вежу, памяшканні для турыстаў і некалькіх невялікіх бунгала, якія з’яўляюцца жыллём для манахаў. Бутэлькі не губляюць колер, даюць добрае асвятленне і іх лёгка чысціць ад бруду, сцвярджаюць жыхары шкляных хатак.

Для будаўніцтва выкарыстоўваліся зялёныя бутэлькі ад піва Heineken і карычневыя – ад тайскага піва Chang. Прычым у манахаў аказалася настолькі развітай экалагічная свядомасць, што нават мазайку з выявай Будды яны склалі з апрацаваных бутэлькавых коракаў. Усяго на будаўніцтва пайшло каля палутара мільёнаў бутэлек. Але манахі не збіраюцца спыняцца на дасягнутым. Збор бутэлек не спыняецца. «Чым больш бутэлек мы назбіраем, тым больш будынкаў мы пабудуем» – заявіў настаяцель манастыра.

«Храм мільёна бутэлек» уключаны ў спіс славутасцяў Паўднёва-Усходняй Азіі, ўхваленых для наведвання эколагамі.

Крыніца: telegraph.co.uk

Photo © Bronek Kaminski/Barcroft Media

Тэгі:

Камэнтаваць

Імя (*)
Email (*)
URL
Ваш Камэнтар: