14-redds

Кампанія «SABMiller RUS» паведамляе пра пачатак выпуску і продажу двух новых гатункаў піва пад маркай Redd’s – страснага Redd’s Dark Passion са смакам чорных парэчак і гуллівага Redd’s Velvet Fire з водарам вішні.

«Вывад на рынак новых густаў Redd’s абумоўлены стабільна-пазітыўнай дынамікай продажу маркі і ўзрастаючым попытам спажыўцоў на гатункі піва такога тыпу, - кажа Бэртран ван Рэнінг, дырэктар па маркетынку «SABMiller RUS». Мы разлічваем прыцягнуць увагу спажыўцоў да навінак Redd’s, а таксама замацаваць лідзіруючае становішча маркі ў супер-прэміяльным сегменце і акцэнтаваць жаноцкі прэміяльны імідж салодкага піва».

За шэсць гадоў на расійскім рынку брэнд Redd’s заваяваў моцныя пазіцыі ў супер-прэміяльным сегменце, паказаў стабільную пазітыўную дынаміку і павелічэнне долі ў сегменце на 40%. Змена дызайну ўпакоўкі і вывад на рынак арыгінальнай бляшанкі вясной 2008 году паспрыялі павелічэнню аб’ёмў продажу маркі на 27% па стану на жнівень 2008. Па дадзеных колькаснага даследвання «SABMiller RUS» у Маскве і Санкт-Пецярбурзе, новыя гатункі Redd’s выклікалі інтарэс і гатоўнасць спажыўцоў іх пакаштаваць.

У партфоліо «SABMiller RUS», Redd’s з’яўляецца адзіным супер-прэміяльным брэндам салодкага піва, сваю папулярнасць сярод спажыўцоў яно атрымала дзякуючы далікатнаму салодкаму смаку без традыцыйнага піўнога прысмаку. Redd’s Dark Passion і Redd’s Velvet Fire будаць выпускацца ў «жаноцкай» бутэльцы Redd’s з характэрнымі рэльефнымі ўзорамі на шкле, ёмістасцю 0,33 літра на заводзе «SABMiller RUS» у Калузе. Распаўсюджвацца піва будзе ў буйных гарадах Расіі праз традыцыйную сістэму рознічнага продажу, а таксама праз сістэму бараў і рэстаранаў. Запуск новых гатункаў Redd’s будзе падтрыманы шырокамаштабнай рэкламнай кампаніяй: тэлевізійнай, вонкавай рэкламай, вулічнымі сэмплінгамі, рэкламай у друкаваных СМІ і каналах продажу.

Крыніца: www.sabmiller.com

Photo © unipack.ru

Тэгі: , , ,

Камэнтаваць

Імя (*)
Email (*)
URL
Ваш Камэнтар: