16-zibert

Ужо ў пачатку сакавіка ўкраінскія спажыўцы змогуць атрымаць асалоду ад новага прэміяльнага піва «Zibert», якое варыцца па класічных нямецкіх тэхналогіях. Гандлёвая марка «Zibert» – гэта новае піва, якое ў складаных эканамічных умовах прапануе спажыўцам высокі ўзровень якасці за невысокі кошт.

«Zibert» вырабляецца на «Піваварне Зіберта», якая належыць кампаніі «Оболонь», у горадзе Фастаў Кіеўскай вобласці. Сёння гэта самы сучасны піваварны завод, які ўкамплектаваны перадавым нямецкім абсталяваннем. На працягу 2008 году на «Піваварне Зіберта» была праведзена маштабная рэканструкцыя, усталяваны новыя сучасныя танкі. Фактычна, была пабудавана новая магутная піваварня.

Шэраг «Zibert» сладаецца з двух гатункаў светлага пастэрызаванага піва:
«Zibert Світле» – гэта лёгкае піва з 4,9% алкаголю і масавай часткай сухіх рэчываў у пачатковым сусле 11,5%.
«Zibert Баварське» – унікальнае светлае піва, якое мае моцнасць ніжэй, чым у моцных гатункаў, але вышэй чым у звычайных светлых гатункаў. Гэты гатунак мае 5,6% алкаголю, а маса сухіх рэчываў у пачатковым сусле – 13%.

Нагадаем, што сапраўднай разынкай «Піваварні Зіберта» стаў брэнд «Колекція Зіберта», які быў выпушчаны два гады таму. Гэты брэнд быў прадстаўлены трыма гатункамі піўной класікі: нямецкім «Пшанічным», фламандскім «Белым» і ангельскім «Портэрам». Хоцелася б спадзявацца, што якасць «Zibert» ня будзе саступаць цудоўнай якасці першых партый «Калекцыі».

«Піваварня Зіберта» была заснавана 103 гады таму нямецкім прадпрымальнікам Юліўсам Зібертам, які прысвяціў сваё жыццё піваварству і калекцыянаванню піўных рэцэптаў. Сёння завод выкарыстоўвае сучаснае абсталяванне, якое абслугоўваюць нямецкія спецыялісты. Піва «Zibert» вырабляецца толькі з высакаякасных кампанентаў. Солад вырабляецца на Чэмеравецкай саладоўні (Хмяльніцкая вобласць), першую чаргу якой кампанія «Оболонь» адчыніла толькі ў пачатку 2008 году, а другую – у снежні 2008. Чэмеравецкі солад лічаць адным з лепшых ва Ўкраіне. Вада здабываецца са свідравінаў і праходзіць падрыхтоўку на сучасных нямецкіх фільтрах. Хмель, імпартуемы з Германіі, выкарыстоўваецца вядучымі нямецкімі піваварнямі. Так што прагнозы наконт якасці піва «Zibert» досыць спакуслівыя.

Тэгі: , , ,

Камэнтаваць

Імя (*)
Email (*)
URL
Ваш Камэнтар: