18-ochakovo

Кампанія «Ачакава» (рус: «Очаково») пашырыла шэраг свайго піва. Новы гатунак ад расійскага вытворцы – «Ачакава Моцнае». Справа ў тым, што гатунак «Ачакава Моцнае» выпускаўся і раней, але зараз ягоная моцнасць узрасла на 1,5% і дасягнула 8%. Такім чынам узнік новы прадукт – «Ачакава Моцнае» 8%. Дадзены гатунак спалучае ў сабе моцнасць і арыгінальнасць смаку.

«Ачакава Моцнае» 8% – класічнае моцнае светлае піва з яскрава выражаным смакам. Зараз менавіта яно з’яўляецца самым моцным гатункам у шэрагу «Ачакава». Высокае ўтрыманне спірту ў піве «Ачакава Моцнае» 8% дасягаецца высокай шчыльнасцю піўнога сусла і поўным тэхналагічным цыклам браджэння пры выкарыстанні высакаякасных хмелю ды соладу. Вада, якая выкарыстоўваецца пры варцы, як і раней праходзіць дасканалую трохступеневую падрыхтоўку. Піва «Ачакава Моцнае» 8% з’яўляецца 100% натуральным прадуктам.

Пры вырабленні піва «Ачакава Моцнае» 8%, як і ўсяго шэрагу піва «Ачакава», выкарыстоўваецца тэхналогія «халоднай фільтрацыі». У працэсе вырабу піва праходзіць спачатку праз пласт прыроднага фільтра, а затым падвяргаецца халоднай фільтрацыі. Халодная фільтрацыя ажыццяўляецца праз мелкасітаватыя палімерныя мембраны, якія настолькі эфектыўна фільтруюць напой, што нават не патрабуецца ягоная наступная пастэрызацыя.

Піва «Ачакава Моцнае» выпускаецца ў досыць зручным для асноўных спажыўцоў падобнага піва фармаце – ПЭТФ-бутэльцы аб’ёмам 1,5 і 2,5 літры. Тэрмін прыгоднасці – 5 месяцаў.

Нагадаем, што кампанія «Ачакава» выпускае піва такіх марак, як «Ачакава», «Ачакава Прэміўм», «Ячменны каласок», «Жыгулёўскае», а таксама вядомых нямецкіх марак «Altstein» і «Kaltenberg».

Крыніца: ochakovo.ru

Тэгі: , ,

Камэнтароў: 4

bybeer

А дзе пра рассол? :)

26.02.2009 01:05
bybeer

Мо ня трэба ад майго імя каментаваць?;-)
А ты выпі спачатку 1,5-2,5 літры “Ачакава моцнага” і расол табе вой як спатрэбіцца…

26.02.2009 15:23
маскалі

маскалі такія маскалі

28.02.2009 12:21
bybeer

Дзе маскалі? Здаецца яшчэ ўчора не было.

28.02.2009 17:24

Камэнтаваць

Імя (*)
Email (*)
URL
Ваш Камэнтар: