22-iceland

Штогод 1 сакавіка ў Ісландыі адзначаюць Bjórdagurinn («Дзень піва»). Дэвізам ісландцаў і гасцёў краіны ў гэты дзень становіцца фраза: «Піць піва роўна столькі, колькі можна змясціць у сабе». У гэтым годзе спаўняецца 20 гадоў з адмены «сухога закону». Так што падвечар у Ісландыі вы наўраці знойдзеце хаця б аднаго цвярозага чалавека.

У Ісландыі «сухі закон» быў прыняты ў 1908 годзе на ўсенародным рэферэндуме, уступіў у моц у 1915 і дзейнічаў да 1 сакавіка 1989 году. Першапачаткова ён нес у сабе забарону на ўвесь алкаголь, але з 1935 году забароненым засталося толькі моцнае піва (з утрыманнем алкаголю ад 2,25% і вышэй). Дата прыняцця «Закону аб моцным піве» зараз з’яўляецца адным з найграндыёзных святаў Ісландыі.

«Дзень піва» адзначаецца ва ўсіх барах, рэстаранах і клубах страны. Акрамя таго, праводзіцца ўражваючы піўны фестываль. Больш за ўсіх гэтае свята любяць студэнты, практычна ўсе яны застаюцца ў піўных да самай раніцы. Нягледзячы на тое, што кошты на піва ў Ісландыі адны з самых высокіх у свеце (больш за 10 еўра за пінту), адзін дзень у годзе ўсе піўныя ўстановы перапоўненыя. Большасць бараў адчынена да 4 гадзін раніцы.

Зрэшты, не абавязкове ўвесь першы дзень вясны сядзець у піўнушках, можна прыняць удзел у разнастайных святочных праграмах, спаборніцтвах, ад гонак на снегаходах да стварэння скульптур са снегу, з’ездзіць з экскурсіямі на ісландскія бровары. Гэта абыйдзецца і танней, і пройдзе з большай разнастайнасцю.

За 20 гадоў пасля легалізацыі піва, у краіне адчынілася вялікая колькасць міні-бровараў, якія выкарыстоўваюць чыстыя крыніцы вады для варкі папулярнага напою. Піваварства ў Ісландыі стала нацыянальным гонарам. Адным з апошніх адчыніўся завод Mjodur у горадзе Стыккішолмур. Бровар быў заснаваны ў 2007 годзе, і адчыніў свае дзверы для публікі ў кастрычніку 2008. Экскурсія на гэты завод каштуе ўсяго 4$. За гэты кошт турыстам прапануюць ня толькі пабачыць увесь працэс піваварства, але і прадэгуставаць лепшыя ісландскія гатункі піва, напрыклад Jokull Bjor, што ў перакладзе азначае «Піўны ледавік». Найбольш папулярныя мясцовыя гатункі піва – Viking, Thule и Egils, добра вядомыя і за межамі Ісландыі.

Тэгі: ,