23-staropramen

Сусветны лідэр піваварства, бельгійская кампанія InBev магчыма прадасць чэскі півавараны завод Staropramen. Гэтым крокам буйнейшая півавараная кампанія паспрабуе знайсці грошы на пакрыццё выдаткаў, звязаных са зліццём з амерыканскім гігантам Anheuser Busch.

У мінулым годзе кампанія InBev набыла свайго канкурэнта, амерыканскую кампанію Anheuser-Busch, за 52 мільярды даляраў. Да канца 2009 году InBev павінна пакрыць выдаткі, якія пайшлі на зліццё, а яны складаюць мільярды еўра. Адной з крыніцаў фінансавання можа стаць продаж некалькіх кампаній у Еўропе. Канкрэтная інфармацыя пра заводы, якія будуць прададзены, пакуль не абвяшчаецца. Цалкам магчымы продаж Staropramen, а па некаторых крыніцах, і нямецкай кампаніі Beck’s. Кошт піваварняў Staropramen па ацэнках спецыялістаў, складае каля 268 мільёнаў даляраў.

Кампанія InBev узнікла ў 2004 годзе ў выніку зліцця бельгійскай кампаніі Interbrew і бразільскай AmBev. Staropramen быў набыты Interbrew яшчэ ў 2000. Асноўныя брэнды, якімі валодала кампанія InBev да зліцця з Anheuser-Busch – Stella Artois, Beck’s, Bass, Brahma.

Photo © idnes.cz

Тэгі: , ,

Камэнтаваць

Імя (*)
Email (*)
URL
Ваш Камэнтар: