recipe1

Мы пачынаем публікацыю рэцэптаў, прысвечаных піваварству і прыгатаванню некаторых страваў з піва. Рэцэпты ўзятыя з 24 выдання кнігі «Подарок молодымъ хозяйкамъ или средство къ уменьшенію расходовъ въ домашнемъ хозяиствѣ» Алены Малахавец, выдадзенага ў Санкт Пецярбурзе ў 1904 годзе. Публікавацца будуць пераклады гэтых рэцэптаў з захаваннем аўтарскага стылю. Усе рэцэпты гэтага раздзелу будуць даступныя па спасылцы. Рэцэпт першы: піва хатняе.

3546) Піва хатняе. Узяць соладу жытняга, змолатага 1 гарнец, мукі жытняй таксама 1 гарнец, зацерці ўсю гэтую муку цёплай вадою. Потым узяць гліняны вялікі гаршчок, пракруціць у ім адтуліну для спуску сусла, наслаць на дно саломы, перакласці ў яго цеста, накрыць крышкаю і паставіць у самую гарачую печ; выняць гэтае цеста на ранкам наступнага дню і зліць сусла, даліць кіпнем і зноўку зліць. Зварыць на гэтую прапорцыю жменю хмелю, пакласці ў сусла; калі яно ўсё сальецца, пакласці на гэтую порцыю шклянку дрожджаў; калі ўсё піва пераходзіць, разліць яго ў бутэлькі, добра закаркаваць; усяго з гэтай прапорцыі павінна выйсці піва ад 25 да 30 бутэлек.

Заўвагі: Гарнец – славянская адзінка вымярэння аб’ёму сыпучых рэчываў, прычым у розных мясцовасцях гэтая велічыня вар’іравалась ад 2 да 7 літраў. У дадзеным выпадку маецца наўвазе расійскі гарнец, які быў роўны 3,27 літры.

Тэгі:

Камэнтаваць

Імя (*)
Email (*)
URL
Ваш Камэнтар: