28-kronenbourg

Вы можаце паўдзельнічаць у незвычайным фотаконкурсе, арганізатарамі якога выступаюць прадстаўнікі ў Расіі піваваранай кампаніі Kronenbourg 1664. Для перамогі ў конкурсе трэба ня проста зрабіць лепшы здымак. Здымкі павінныя быць сфатаграфаваныя пры дапамозе камеры-абскуры, зробленай з піўной бляшанкі ад Kronenbourg 1664. Спяшайцеся, фотаздымкі павінны быць дасланыя да 25 сакавіка 2009 году.

Ня варта пужацца такога фізічна-фатаграфічнага тэрміну як «камера-абскура», паколькі гэта ўсяго толькі правобраз сучасных фотаздымачоў. Праўда, не звычайных зараз лічбавых, а здымачоў мінулага стагоддзя – з плёнкай. Аб’ектыў у такой камеры адсутнічае, а факусіроўка выявы на плёнку ажыццяўляецца пры дапамозе невялічкай адтуліны. Так што, пераможцам можа стаць не фатограф-прафесіянал з неверагодным стажам, а той хто здолее зняць на гэты «цуд» варты здымак.

У конкурсе разыйграваюць 10 дызайнерсія торбы і 3 паўпрафесійных фотаздымача. Усе падрабязнасці правядзення конкурсу, а таксама падрабязную інструкцыю па стварэнню свайго «фотаздымача» з піўной бляшанкі, можна атрымаць на спецыяльным інтэрактыўным прома-сайце www.photocan.k1664.ru.

Тэгі: ,

Камэнтаваць

Імя (*)
Email (*)
URL
Ваш Камэнтар: