29-britishpub

Чарговы маркетынгавы ход прадпрыняў уладальнік аднаго з пабаў Брытаніі з мэтай павялічыць колькасць наведвальнікаў сваёй установы, якая ўпала практычна да нуля ў сувязі са складанай эканамічнай абстаноўкай. Зараз у гэты паб можна прыходзіць са сваёй выпіўкай.

А турбавацца аб прыбытнасці пітных установаў сапраўды трэба. Прыйшоў той момант, калі пытанне наведвання можа быць вырашана толькі каардынальнымі зменамі падыходаў да гэтага пытання. Як паведамляе «Брытанская асацыяцыя піва і пабаў», штотыднёва ў Брытаніі зачыняюцца 39 пабаў, і ў бліжэйшы час сітуацыя толькі пагоршыцца. За 2008 год у Вялікабрытаніі зачыніліся 2000 пабаў, з-за чаго згубілі працу 20 тысячаў чалавек.

Біп Уізэрэл, уладальнік паба ў мястэчку Корбі, дазволіў гасцям установы прыносіць выпіўку разам з сабою. У абмен на гэты дазвол, была ўведзена плата за ўваход у памеры пяці фунтаў стэрлінгаў. Па словах Уізэрэла, маркетынгавы ход аказаўся дастаткова паспяховым: у дзень увядзення гэтых правілаў паб быў запоўнены цалкам, прычым палова наведвальнікаў прыйшла са сваёй выпіўкай. Некаторым, аднак, яна спадабалася менш, чым з паба, і яны набывалі алкаголь у бары.

Photo © gm.tv

Тэгі: