recipe2

Чарговы рэцэпт прыгатавання піва ў хатніх умовах. Піва хуткаспелае.

3547) Піва хуткаспелае. Узяць 3 шклянкі соладу і ¼ фунту хмелю, які старанна расцерці з мукою, усыпаць у спічасты мех; шырокай адтулінай трымаць пад кранам самавару падчас ягонага кіпення, а пад вострым зашытым канцом паставіць кадку; трэба каб выцекла з самавару 12 бутэлек кіпню і каб цекла ня хутка, а з напаўадчыненага крану. Піва прастудзіць у кадцы да цеплыні сырадою; тады ўліць у яго 2 шклянкі цёмнай добрай патакі і паўшклянкі самых лепшых дрожджаў, а калі піва пераходзіць, разліць у бутэлькі, закаркаваць і да ўжывання трымаць у халодным месцы.

Заўвагі: У дадзеным выпадку маецца наўвазе расійскі фунт, які ў расійскай сістэме мер уяўляў сабою адзінку вымярэння масы, і быў роўны 0,4095 кг. Выкарыстоўваўся ў якасці эталону масы ў Расійскай імперыі з 1747 па 1920 год.

Іншыя рэцэпты гэтага раздзелу

Photo © http://www.liveinternet.ru/users/silverz/

Тэгі: