30-steambeer

Кампанія «Ачакава» паведамляе пра выпуск новага гатунку свайго піва. У гэты раз «Ачакава» стала першай расійскай кампаніяй, якая выпускіла паравое піва. Стварэнне паравога піва спалучае ў сабе як верхавое, так і нізавое браджэнне.

Узнікла піва дадзенага гатунку ў Каліфорніі ў 19 стагоддзі, калі на броварах часцей за ўсё быў недасяжны ня толькі лёд, але і звычайная халодная прыродная вада. Таму каліфарнійскім піваварам нічога не заставалася, як выкарыстоўваць «холадалюбячыя» дрожджы для лагеру, але зброджваць піва пры высокіх тэмпературах (як пры стварэнні элю). Па сканчэнні першаснага браджэння другаснае браджэнне адбываецца так энэргічна, што калі ў барах у 19 стагоддзі адчынялі бочкі з напоем, то з іх з шумам вылятаў корак. Менавіта гэты працэс «выпускання пары» і падараваў піву назву – паравое (Steam beer).

Як паведамляе вытворца, « Ачакава Steam beer» – асаблівае піва ў шэрагу «Ачакава», якое спалучае лепшыя ўласцівасці элю і лагеру. Дадзены гатунак піва на пастырызуецца (замест пастэрызацыі выкарыстоўваецца тэхналогія халоднай фільтрацыі) і ствараецца цалкам з натуральных інгрыдыентаў. Гэтае піва ўтрымлівае звычайны светлы солад і сумесь спецыяльных соладаў, распрацаваных у кампаніі «Ачакава».

У выніку складанага працэсу піваварэння напой атрымлівае благародны бурштынавы колер, насычаны соладава-гарэхавы водар і злёгку «садавінны» соладавы смак. Піва моцнасцю 3,8% арыентавана на моладзевую аўдыторыю. Дызайн этыкеткі распрацавала амерыканская кампанія TAILOR DESINGS WORLD inc.

Photo © beermerchants.com

Тэгі: , ,

Камэнтаваць

Імя (*)
Email (*)
URL
Ваш Камэнтар: