31-stellaartois1

Некалькі дзён таму расійская півавараная кампанія «САН ИнБев» паведаміла пра пачатак выпуску безалкагольнага піва маркі «Stella Artois» на Клінскім вытворчым комплексе. Ужо ў канцы сакавіка спажыўцы змогуць атрымліваць асалоду ад неверагоднага смаку бельгійскага піва не п’янеючы.

Спалучэнне стандартаў смаку класічнай «Stella Artois» і надзвычайна нізкай моцнасці стала магчымым дзякуючы выкарыстанню ўнікальнай тэхналогіі вытворчасці і высокаякасных інгрэдыентаў. Недалёка ад «класікі» адышоў і дызайн этыкеткі.

Мэнэджэр групы брэндаў кампаніі «САН ИнБев» Іна Паходня наступным чынам каментуе выпуск новага гатунка «Stella Artois»: «Для нашай кампаніі, якая традыцыйна выступае за адказнае спажыванне піва, праект «Стэла Артуа Безалкагольнае» мае асаблівае значэнне. Зараз у нашых спажыўцоў з’явілася магчымасць сумясціць атрыманне асалоды ад любімага смаку і кіраванне аўтамабілем».

На Ўкраіне безалкагольную «Stella Artois» выпускаюць ужо два з паловай гады. Там гэты гатунак піва дастаткова моцна прыжыўся, паколькі на момант запуску быў першым безалкагольным півам суперпрэміяльнага сегменту.

Photo © suninterbrew.ua

Тэгі: , ,

Камэнтаваць

Імя (*)
Email (*)
URL
Ваш Камэнтар: