36-homel

Ужо праз тыдзень у Гомельскай вобласці будзе забаронены гандаль півам у начны час – паведамляе БелаПАН. Пастанаўленне Гомельскага аблвыканкаму аб забароне пачне дзейнічаць 6 красавіка. Акрамя таго, пастанаўленне цалкам забараняе продаж піва ў мелкарознічнай гандлёвай сетцы – так званых “кіёсках”.

На тэрыторыі ўсёй вобласці будзе забаронены гандаль півам і слабаалкагольнымі напоямі моцнасцю да 7% з 23 гадзінаў вечара да 8 гадзінаў раніцы. Выключэннямі будуць толькі пункты грамадскага харчавання, павільёны з гандлёвым залам, аўтакрамы, а таксама сезонныя кавярні і міні-кавярні.

Новаўводзіны тычацца і правілаў правядзення масавых мерапрыемстваў. Так, за дзве гадзіны да пачатку і на час правядзення любых масавых мерапрыемстваў у радыюсе 500 метраў гандаль півам і слабаалкагольнымі напоямі будзе забаронены.

Нагадаем, што ў дадзены момант у Гомелі дзейнічае забарона на начны продаж толькі моцных алкагольных напояў.

Источник: naviny.by

Photo © marpravda.ru

Тэгі:

Камэнтаваць

Імя (*)
Email (*)
URL
Ваш Камэнтар: