37-dvinskibrovar

Віцебская кампанія «Дзвінскі бровар» паведамляе пра выпуск новых гатункаў свайго піва. Тры новыя гатункі піва «Дзвінскі бровар» будуць прадстаўлены на міжнароднай выставе «ПІВА-2009» у Мінску.

18-ая міжнародная выстава «ПІВА-2009» пройдзе ў Мінску з 7 па 10 красавіка 2009 году ў павільёне БелЭКСПА па адрасе пр-т Пераможцаў 14. На гэтай выставе віцебскае прадпрыемства прадставіць тры новыя гатункі з шэрагу гандлёвай маркі «Дзвінскі бровар»: «Лёгкае», «Губернскае» і «Цёмнае золата». У продаж піва павінна паступіць ужо ў канцы красавіка – пачатку траўня гэтага году.

Нагадаем, што першы гатунак пад маркай «Дзвінскі бровар» – «Моцнае» быў выпушчаны ў сярэдзіне лістападу 2008 году. Па словах вытворцы, маркай «Дзвінскі бровар» будзе заменена старая гандлёвая марка «Мікалаеўскае». Адзінае, што застаецца не да канца зразумелым – ці будзе новае піва, як і ягоны папярэднік, непастэрызаваным. Пакуль дакладная інфармацыя адсутнічае, але мяркуючы па ўсім, «Дзвінскі бровар» усё ж стане пастэрызаваным, паколькі першы гатунак, «Дзвінскі бровар – Моцнае», з’яўляецца пастэрызаваным. У перспектыве, піва «Дзвінскі бровар» зойме каля 65% у агульным аб’ёме выпускаемага кампаніяй піва.

Да выпуску піва гандлёвай маркі «Дзвінскі бровар», аднайменнае прадпрыемства спецыялізавалася на непастэрызаваным піве. Выпускалася піва двух марак: «Мікалаеўскае» (гатункі: «Светлае», «Цёмнае», «Пілзнер») і ліцэнзаванае нямецкае піва «Urstein» (гатункі: «Premium», «Dunkles Bier», «Export», «Па-Кельнскі»).

Тэгі: ,

Камэнтаваць

Імя (*)
Email (*)
URL
Ваш Камэнтар: