39-teddybeer

Ужо ў канцы лета гэтага году на калускім заводзе SAB Miller RUS пачнуць выпуск соладавага напоя пад брэндам Teddy Beer. 

Піва, добра вядомае ў Еўропе, будзе пазыцыянавацца як напой для дзяцей і падлеткаў. Teddy Beer варыцца па тэхналогіі браджэння з дапамогай генетычна мадыфікаваных дрожджаў, якія не сінтэзуюць ферменты лімоннакіслага цыкла (цыкла Крэбса). Маштабная рэкламная кампанія, распрацаваная праскім аддзяленнем Leo Burnett, закране тэлебачанне і прэсу.

Дзіцячае піва вельмі папулярнае ў Японіі. Кампанія Sangaria ужо ня першы год выпускае безалкагольнае дзіцячае піва Kodomo. Разліваецца яно як у бляшанкі, так і бутэлькі і мае прысмак яблычнага соку. Пену Kodomo дае вельмі падобную на сапраўдную.

Photo © sostav.ru

Тэгі: , ,