41-spbbeer

Віцэ-губернатар Санкт-Пецярбургу Міхаіл Асееўскі агучыў дату правядзення ўжо традыцыйнага фестывалю. XI «Пецярбурскі піўны фестываль» пройдзе 4 ліпеня 2009 году. Афіцыйнае адкрыццё адбудзецца днём, а 15-00 на плошчы ля Спартова-канцэртнага комплексу. У адрозненне ад мінулых гадоў, замест двух дзён, фестываль прадоўжыцца толькі адзін дзень. Гэта звязана ў першую чаргу з эканамічным крызісам.

Пецярбурскі фестываль збірае каля паўмільёны аматараў пеністага напою, якія выпіваюць больш за 200 тысяч літраў піва. У мінулым годзе дзейнічала каля 300 разліўных установак піва, функцыянавала 270 туалетных кабін, дзяжурыла каля 700 супрацоўнікаў міліцыі. У гэтым годзе на фестывалі акрамя піва будзе прадстаўлены і квас, частка якога нават будзе выдавацца бясплатна, а назва фестывалю стане трошкі больш даўгой – «Пецярбурскі фестываль піва і квасу».

Як і на ўсіх папярэдніх фестывалях, асноўная колькасць піва будзе прадстаўлена мясцовымі вытворцамі – кампаніямі «Балтыка» і «Heineken». У мінулым годзе пецярбуржцам і госцям фестывалю было прапанавана на выбар каля 30 гатункаў піва, такіх піўных брэндаў як «Балтыка», «Арсенальнае», «Неўскае», «Бачкароў», «Сцяпан Разін», «Carlsberg», «Tuborg», «Kronenbourg 1664», «Asahi» і інш.

Правядзенне «Пецярбурскага піўнога фестывалю», акрамя прафесійных конкурсаў і дэгустацый, суправаджаецца шырокай культурна-забаўляльнай праграмай, якая ўключае канцэрты папулярных рок-гуртоў, такіх як «Аліса», «Кароль і шут», «Сэнсавыя галюцынацыі» («Смысловые галлюцинации»), «Агата Крысці», «Крэматорый» і шмат-шмат іншых.

Асаблівая ўвага надзяляецца кантролю над выкананнем забароны аб продажы піва непаўнагадовым і падтрыманню чысціні і парадку на тэрыторыі мерапрыемства. На ўсёй тэрыторыі будзе дзейнічаць «Піўны дазор», які будзе прыцінаць продаж піва непаўнагадовым. Стымулам для падтрымання чысціні на пляцоўках фестывалю ў мінулым годзе з’яўлялася выдача бясплатных футболак у абмен на сабраную ў пакетык тару з-пад выпітага піва.

Photo © hoi.ru

Тэгі: ,

Камэнтаваць

Імя (*)
Email (*)
URL
Ваш Камэнтар:
ms windows 8 purchase download Microsoft, Adobe, MAC software adobe oem software buy cs5 ms windows 8 purchase ms windows 8 purchase adobe oem software buy cs5 microsoft office 2010 adobe oem software buy cs5 adobe and microsoft oem software adobe and microsoft oem software microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft windows 8 32 and 64 bit ms windows 8 purchase microsoft office 2010 microsoft windows 8 32 and 64 bit