43-useful

У горадзе Азёрск (Чалябінская вобласць, Расійская Федэрацыя) быў аштрафаваны прадпрымальнік, які рэкламаваў «карыснае піва».

Рэкламуючы жывое піва з мясцовых прыватных бровараў, прадпрымальнік, які займаецца распаўсюджваннем гэтага піва, таксама пажадаў апынуцца арыгінальным. Ён замовіў і зрабіў у рэкламнай агенцыі «Максмедыа» рэкламны шчыт, які ўтрымліваў фразу «Жывое піва – піва, якое карысна». Тым самым ён пажадаў падкрэсліць пэўныя карысныя ўласцівасці пеністага напою. Надпіс «Жывое піва – піва, якое карысна» вялікімі літарамі красавалася ў цэнтры рэкламнага шчыта, а абавязковаму папярэджанню аб «шкоднасці піва» было адведзена замала месца і яно не чыталася з-за маласці выкарыстаных шрыфтавых рашэнняў. Затым гэта банер быў размешчаны на адным з цэнтральных прашпектаў Азёрску.

Звычайным спажыўцам піва такая рэклама можа і прыйшлася па душы, але пракуратура палічыла, што такі «рэкламны ход» груба парушае федэральнае заканадаўства. Супраць індывідуальнага прадпрымальніка была ўзбуджана адміністратыўная справа па артыкулу 14.3 КоАП РФ (парушэнне рэкламавытворцам і рэкламараспаўсюджвальнікам заканадаўства аб рэкламе). У выніку, бізнэсмэн быў аштрафаваны на 4 тысячы расейскіх рублёў (330 тысяч беларускіх рублёў), а рэкламны шчыт дэмантаваны.

Справа ў тым, што згодна з расейскім заканадаўствам «Аб рэкламе», рэклама піва і напояў, створаных на яго аснове, не павінная ўтрымліваць сцвярджэнняў аб тым, што такія напоі няшкодныя альбо карысныя для здароўя. Наадварот, падобная рэклама павінна ў абавязковым парадку суправаджацца папярэджаннем аб шкодзе надмернага спажывання піва.

Photo © kristbeer.ru

Тэгі:

Камэнтаваць

Імя (*)
Email (*)
URL
Ваш Камэнтар: