52 - bulgarian

Як лічаць кіраўнікі буйнейшых баўгарскіх бровараў, баўгарскае піва наўраці здолее атрымаць вялікую долю на рынках іншых краінаў. Нават нягледзячы на істотна больш нізкія кошты.

Справа ў тым, што 90% піваваранага бізнэсу Баўгарыі падзелена паміж трымя сусветнымі гігантамі – InBev, Heineken і Carlsberg. Па словах дырэктара піваварні Kamenitza AD, якая прыналежыць InBev, гэтыя гаспадары бізнэсу мала заінтарэсаваныя ў экспарце сваіх баўгарскіх брэндаў, паколькі практычна ва ўсіх еўрапейскіх краінах яны маюць свае падраздзяленні.

«Калі размова ідзе пра піва, важны ня толькі кошт. Бяз ведання брэнду людзі ня будуць купляць прадукт» – упэўнены генеральны дырэктар кампаніі Zagorka AD, якая прыналежыць Heineken. Па яго меркаванню, адзіным паспяховым спосабам прадвіжэння баўгарскіх брэндаў, можа стаць продаж у буйных сетках супермаркетаў. Паколькі толькі там можна паспяхова прадаваць невядомае спажыўцам, але таннае баўгарскае піва.

Тэгі:

Камэнтаваць

Імя (*)
Email (*)
URL
Ваш Камэнтар: