44-gold

Як адзначае кампанія «САБМіллер РУС», у канцы траўня на заводзе ў Калузе пачалася вытворчасьць і продаж новага гатунку сьветлага піва «Залатая Бочка Плятынавае».

«Мы вырашылі прыдаць брэнду «Залатая Бочка» імпульс з дапамогай новага лёгкага піва «Залатая Бочка Платынавае», унікальнага прадукта як з пункту гледжаньня смаку, так і ўпакоўкі, – кажа дырэктар па маркэтынгу «САБМіллер РУС» Бэртран ван Рэнінг. – Мы ўпэўнены, што новы гатунак прыцягне ўвагу больш дынамічных спажыўцоў, адчыненых да новых густаў».

«Залатая Бочка Плятынавае» варыцца з выкарыстаньнем адборных мягкіх гатункаў хмелю, што дазваляе дасягнуць лёгкага і асьвяжаючага смаку сапраўднага піва. Новы гатунак адрозьніваецца ад папярэдніх гатункаў шэрагу брэнду «Залатая Бочка» і ўпакоўкай, кампанія «САБМіллер РУС» упершыню выкарыстала празрыстую этыкэтку.

Экспэрты адзначаюць, што ў апошні час спажыўцы расійскага піва аддаюць перавагу лёгкім гатункам піва. Пры гэтым, пяць найбольш пасьпяховых прапановаў у дадзенай катэгорыі займаюць на рынку амаль 20% прэміяльнага сегменту.

Брэнд «Залатая Бочка» – адзін са старэйшых лакальных прэміяльных брэндаў на расійскім рынку і займае другое месца ў прэміяльным сегменце, доля якога ў эканамічных паказчыках складае 11,0% (па дадзеных кампаніі Nielsen, сакавік 2009). Да апошняга часу партфель брэнду «Залатая бочка» складаўся з чатырох гатункаў, арыентаваных на розныя аўдыторыі і на розныя сытуацыі спажываньня, цяпер брэнд папоўніцца навінкай, якая адказвае апошнім тэндэнцыям рынку і дазволіць пашырыць аўдыторыю брэнду.

Photo © alcnet.ru

Тэгі: , ,

Камэнтаваць

Імя (*)
Email (*)
URL
Ваш Камэнтар: