1525R-52985

На гэты раз прадстаўляем вашай увазе досыць цікавы спосаб варэння піва. Для прыгатавання такога напою вам нават не спатрэбяцца класічныя хмель ды солад.

3551) Піва з хваёвых парасткаў. Зрэзаць маладыя парасткі хвоі, даўжынёю ад 3 да 4 дзюймаў, пакрышыць на маленькія кавалачкі, зварыць у вадзе, працадзіць праз тканіну. На вядро вадкаскі пакласці 2 фунта цукру, варыць, пакуль не згусцее, як вадкая патака, зліць у бочачку, закупорыць, захоўваць у халодным, але сухім месцы, нават напрацягу цэлага году. Гатуючы піва, браць на кожныя 30 бутэлек вады – па 2 бутэльцы хваёвага адвару, кіпяціць дзьве гадзіны, даць астудзіцца, уліць у вінную бочку, пакінуць для браджэння, потым разліць па бутэльках.

Як бачым, рэцэпт просты, але не факт, што такі напой прыйдзецца па густу кожнаму.

Іншыя рэцэпты гэтага раздзелу

Тэгі:

Камэнтаваць

Імя (*)
Email (*)
URL
Ваш Камэнтар: