55 - Festival

У суботу, 26 верасня, ў Мінску на плошчы Бангалор пройдзе піўны фестываль, які запланаваны ў межах сталічнага восеньскага кірмашу. Арганізатарам гэтага мерапрыемства выступае Мінгарвыканкам.

На дадзены момант пра жаданне прыняць удзел у дадзеным фестывалі паведамілі толькі чатыры буйнейшыя айчынныя вытворцы: «Крыніца», «Аліварыя», «Брэсцкае піва» і «Лідскае піва». Спажыўцам будуць прапанаваныя больш за 80 гатункаў беларускага піва, у тым ліку новыя для нашай краіны нефільтраваныя гатункі, і таксама «жывое» піва.

Канчатковае рашэнне па правядзенню фестывалю было прынятае толькі сёння. Некаторыя піўныя і навінавыя сайты сёння раніцай паведамілі пра адмену гэтага мерапрыемства, бо «нечакана» ўзніклі супярэчанні звязаныя з пляцоўкай правядзення. Але Мінгарвыканкам днём канчаткова паведаміў, што фестываль усё ж адбудзецца. Такім чынам, восеньскі піўны фестываль будзе праходзіць ад 10 да 16 гадзінаў 26 верасня на плошчы Бангалор у Мінску.

Тэгі: ,

1 Камэнтар

Александр

Фестиваль… 4 палатки, 4 сорта светлого разливного пива. Никаких нефильтрованных, а тем более живых сортов и близко не было. Немного атрибутики. Если бы там же не проводилась с/х ярмарка, то у них никого бы и не было. Такие мероприятия рекламировать надо, народ привлекать, а не в последний день разрешать. Не научились еще в Мингорисполкоме головой думать.

06.10.2009 16:30

Камэнтаваць

Імя (*)
Email (*)
URL
Ваш Камэнтар: