warmbeer

Зімой вельмі актуальнымі з’яўляюцца эфектыўныя рэцэпты для лекавання прастудных захворванняў. Цудоўным сродкам для лекавання хворага горла з’яўляецца цёплае піва. Прапануем вам тры розныя рэцэпты прыгатавання такога напою.

Варыянт №1

Гэта піўны кактэйль мае большае утрыманне алкаголю, бо акрамя піва ў склад уваходзяць ром і джын. Спачатку змешваюцца ўсе інгрэдыенты акрамя піва, а ўжо пасля дадаецца гарачае піва. Разам змешваюцца 2 яечных жаўтка, 2 сталовыя лыжкі цукру, дзве дробкі молатага імбірнага карэння, 20 мл рому, 20 мл джыну. Асобна падагрэць 3 шклянкі светлага піва, ні ў якім разе не даводзячы да кіпення. Дадаць піва ў прыгатаваную сумесь.

Варыянт №2

Змяшаць 250 мл вады, 80-100 г цукру, цэдру паловы лімону, 2-3 бутоны гваздзікі, кавалачак кары цынамону. Нагрэць і пракіпяціць на працягу адной хвіліны. Затым працадзіць і дадаць да фільтрату дзве бутэлькі піва. Давесці сумесь амаль да кіпення і дадаць 250 мл малаку з папярэдне размяшанай у ім 1,5 сталовай лыжкі пшанічнай мукі (часам выкарыстоўваюць крухмал).

Варыянт №3

Змяшаць 1 л піва з 5 бутонамі гваздзікі і невялічкі кавалачак цынамону. Падагрэць гэтую сумесь , не даводзячы да кіпення, затым працадзіць і пакінуць на слабым агні. Расцерці 4 яечныя жаўткі з 200 г цукру і, паступова дадаваць гарачае піва, загусціць на пары. Пры гэтым трэба сачыць каб сумесь не закіпела.

Піва для гэтых рэцэптаў можна выкарыстоўваць рознае, і адпаведна, вынік будзе розны. Падаюць цёплае піва звычайна ў высокіх бакалах.

Тэгі: ,

Камэнтаваць

Імя (*)
Email (*)
URL
Ваш Камэнтар: