36-homel

Ужо праз тыдзень у Гомельскай вобласці будзе забаронены гандаль півам у начны час – паведамляе БелаПАН. Пастанаўленне Гомельскага аблвыканкаму аб забароне пачне дзейнічаць 6 красавіка. Акрамя таго, пастанаўленне цалкам забараняе продаж піва ў мелкарознічнай гандлёвай сетцы – так званых “кіёсках”. Чытай далей…

Тэгі:

image009

4 красавіка 2009 году ў Мінску пройдзе Другі міжнародны з’езд калекцыянераў піўной атрыбутыкі. Арганізатарам выступае Беларускі клуб калекцыянераў піўной атрыбутыкі. Праграма з’езду традыцыйная: абмен, камунікаванне, піва, конкурсы. Чытай далей…

Тэгі: ,

7-water

Беларускія вытворцы алкагольных і безалкагольных напояў да апошняга моманта не пакідалі надзею на тое, што падатковыя і прыродаахоўныя органы зменяць сваё рашэнне. Атрыманыя імі новыя патрабаванні па ўплаце падатку на здабычу вады ўзраслі ў 121,9 разы – на столькі, на колькі ў мінулым годзе была павялічана стаўка гэтага экалагічнага падатку. Зараз за тое, каб атрымаць з паверхневых крыніцаў альбо з-пад зямлі 1 куб.м. беларускай вады для выпуску любога напоя, у тым ліку піва, прыйдзецца плаціць столькі ж, колькі за здабычу 2,1 грама золата. Што цікава, плаціць па новых стаўках вытворцаў напояў абавязалі заднім лікам – з 1 ліпеня 2008 году.  Чытай далей…

Тэгі: ,

4-budweiser

Ліцэнзаваную вытворчасць піва Budweiser плануецца арганізаваць на ААТ «Крыніца». Тэхнічным экспертам у перамовах паміж беларускім бокам і ўладальнікам гэтай маркі кампаніяй «Budejovicky Budvar» выступае чэская ZVU Potez.  Чытай далей…

Тэгі: , , ,

9-kult

Не паспела ААТ «Крыніца» выпусціць 29 кастрычніка новы гатунак свайго піва – пшанічны «Kult», як ужо 28 снежня разліў гэтага гатунку пачаў ажыццяўляцца ў тару з абноўленай этыкеткай. Рашэнне аб рэстайлінгу этыкеткі было прынята пасля стараннага маркетынгавага даследвання, аналізу водгукаў спажыўцоў. Чытай далей…

Тэгі: , ,