BYBeer.net / ПІВА » Dukedom Group

Крызіс прымусіў брытанскія пабы наліваць піва за адзін пенс
Брытанская сетка пабаў Dukedom Group вырашыла змагацца з фінансавым крызісам, прапанаваўшы пінту піва ўсяго за адзін пенс (40 беларускіх рублёў). Кампанія адмаўляе абвінавачванне ў тым, што яе ініцыятыва заахвоціць да неумеранага п’янства і разгулу. Па яе меркаванню, мера накіраваная на тое, каб дапамагчы кліентам перажыць эканамічныя цяжкасці.

Група, якая мае 32 пабы па ўсёй Вялікабрытаніі, прапануе пінту Tetley за 1 пенс кліентам, якія заказваюць штосьці са спіртнога. «Крызіс – складаны час для ўсіх, і шмат людзей будуць думаць перад тым як вырашыць правесці вечар ва ўстанове», – сказаў прадстаўнік кампаніі Расэл Вікерс.

«Мы спадзяемся, што прапанова пінты піва Tetley за 1 пенс з замовай гарэлкі, брэндзі, віскі, рома альбо джына (што звычайна каштуе ня менш за 1,99 фунтаў), дазволіць нашым кліентам адчуваць, што яны ўсё яшчэ могуць атрымліваць асалоду ад сяброўскіх размоваў у камфортных мясцовых пабах, і пры гэтым не баяцца вялікага рахунку», – адзначыў ён.

Вікерс катэгарычна адмаўляе, што гэтая прапанова заахвоціць да разгульных паводзінаў ангельцаў, бо яна дзейнічае толькі на адну пінту піва і адзін стакан спіртнога. «Звычайна моладзь абірае ня гэтае», – сказаў ён. – «Нашы супрацоўнікі дастаткова кваліфікаваныя і могуць адмовіцца абслугоўваць любога, хто, па іх меркаванню, ужо перабраў». Па яго меркаванню, гэта ўсяго толькі спроба даць кліенту магчымасць выпіць у той час, калі хатнія бюджэты церпяць цяжкасці, піша  Daily Mail.

Крыніца: www.belbeer.com

Photo © wn.com