BYBeer.net / ПІВА » Ангельскае піва

20-гадовай брытанскай дзяўчыне забаранілі хадзіць у пабы
20-гадовая Лоры Хол стала першым у гісторыі чалавекам, у дачыненні да якога была прыменена новая заканадаўчая норма, згодна з якой брытанцам могуць забараняць наведванне пітных установаў, ды і ўвогуле пакупку алкаголю, калі яны паводзяць сябе асацыяльна ў нецвярозым стане.

Забарона, якая будзе дзейнічаць на працягу двух гадоў, накладзена, паколькі жыхарку гораду Бромсгроўв у англійскім графстве Вустэршыр неаднаразова арыштоўвалі за п’яны дэбош. Мясцовыя пабы ўжо і так перасталі яе пускаць, аднак зараз такія меры замацаваныя рашэннем суду. За парушэнне гэтага рашэння на выпівоху будзе накладзены штраф.

Самае горкае піва ў свеце
Ва ўсім свеце півавары імкнуцца зварыць як мага больш смачнае піва. Крытэрыі смачнасці могуць быць рознымі, але ёсць пэўная група аматараў пеннага напою, якія лічаць найсмачнейшым найбольш горкае піва. Каб ахарактарызаваць гаркату піва ўведзена нават спецыяльная міжнародная шкала, найбольш горкія гатункі фіксуюцца ў «кнізе рэкордаў Гінэса». Так вось, не так даўно ангельскі півавар Пітэр Фоўлер зварыў чарговае самае горкае піва ў свеце. Хто ведае, хто і калі здолее абысці гэтага півавара.

Горкасць піва вымяраецца ў «міжнародных адзінках горкасці» («International Bitterness Unit») – гэтая адзінка фактычна паказвае колькі ў піве ўтрымліваецца мільённых частак (ppm) горкіх кіслот. Менавіта альфа-горкія і бэта-горкія кіслоты, што ўтрымліваюцца ў хмелі, вызначаюць горкасць піва.

Большасць гатункаў піва маюць велічыню IBU каля 16, портэры маюць IBU ад 20 да 40. Напрыклад, расейскае піва «Балтыка №3» мае горкасць ад 8 да 15 адзінак IBU, ірландскі «Guinness» – каля 45 IBU. Папярэдні рэкорд у горкасці належаў амерыканскаму піву Devil Dancer Triple IPA, якое ўтрымлівае 200 адзінак горкасці. Новы ж рэкорд, якога дасягнуў Фоўлер – 323 адзінкі IBU.

Пітэр Фоўлер, уладальнік невялічкага бровару «Pitstop Brewery» недалёка ад гарадку Вантэдж, два гады працаваў над рэцэптам самага горкага піва. Дасягнуць такой горкасці ён здолеў дзякуючы выкарыстанню спецыяльных гатункаў хмелю «Simcoe», «Centennial» і «Chinook», і спецыяльнага экстракту хмелю «Isolone». Аднак як прызнаецца сам Пітэр, шмат выпіць такога піва не атрымаецца – сам ён здольны выпіць толькі паўкуфлі свайго горкага шэдэўра. Але гэтага дастаткова, каб у роце трымаўся прыемны смак піўной горкасці на працягу чатырох гадзін.

Новы метад барацьбы з крызісам: прыходзьце ў паб са сваім півам!
Чарговы маркетынгавы ход прадпрыняў уладальнік аднаго з пабаў Брытаніі з мэтай павялічыць колькасць наведвальнікаў сваёй установы, якая ўпала практычна да нуля ў сувязі са складанай эканамічнай абстаноўкай. Зараз у гэты паб можна прыходзіць са сваёй выпіўкай.

А турбавацца аб прыбытнасці пітных установаў сапраўды трэба. Прыйшоў той момант, калі пытанне наведвання можа быць вырашана толькі каардынальнымі зменамі падыходаў да гэтага пытання. Як паведамляе «Брытанская асацыяцыя піва і пабаў», штотыднёва ў Брытаніі зачыняюцца 39 пабаў, і ў бліжэйшы час сітуацыя толькі пагоршыцца. За 2008 год у Вялікабрытаніі зачыніліся 2000 пабаў, з-за чаго згубілі працу 20 тысячаў чалавек.

Біп Уізэрэл, уладальнік паба ў мястэчку Корбі, дазволіў гасцям установы прыносіць выпіўку разам з сабою. У абмен на гэты дазвол, была ўведзена плата за ўваход у памеры пяці фунтаў стэрлінгаў. Па словах Уізэрэла, маркетынгавы ход аказаўся дастаткова паспяховым: у дзень увядзення гэтых правілаў паб быў запоўнены цалкам, прычым палова наведвальнікаў прыйшла са сваёй выпіўкай. Некаторым, аднак, яна спадабалася менш, чым з паба, і яны набывалі алкаголь у бары.

Photo © gm.tv

Крызіс прымусіў брытанскія пабы наліваць піва за адзін пенс
Брытанская сетка пабаў Dukedom Group вырашыла змагацца з фінансавым крызісам, прапанаваўшы пінту піва ўсяго за адзін пенс (40 беларускіх рублёў). Кампанія адмаўляе абвінавачванне ў тым, што яе ініцыятыва заахвоціць да неумеранага п’янства і разгулу. Па яе меркаванню, мера накіраваная на тое, каб дапамагчы кліентам перажыць эканамічныя цяжкасці.

Група, якая мае 32 пабы па ўсёй Вялікабрытаніі, прапануе пінту Tetley за 1 пенс кліентам, якія заказваюць штосьці са спіртнога. «Крызіс – складаны час для ўсіх, і шмат людзей будуць думаць перад тым як вырашыць правесці вечар ва ўстанове», – сказаў прадстаўнік кампаніі Расэл Вікерс.

«Мы спадзяемся, што прапанова пінты піва Tetley за 1 пенс з замовай гарэлкі, брэндзі, віскі, рома альбо джына (што звычайна каштуе ня менш за 1,99 фунтаў), дазволіць нашым кліентам адчуваць, што яны ўсё яшчэ могуць атрымліваць асалоду ад сяброўскіх размоваў у камфортных мясцовых пабах, і пры гэтым не баяцца вялікага рахунку», – адзначыў ён.

Вікерс катэгарычна адмаўляе, што гэтая прапанова заахвоціць да разгульных паводзінаў ангельцаў, бо яна дзейнічае толькі на адну пінту піва і адзін стакан спіртнога. «Звычайна моладзь абірае ня гэтае», – сказаў ён. – «Нашы супрацоўнікі дастаткова кваліфікаваныя і могуць адмовіцца абслугоўваць любога, хто, па іх меркаванню, ужо перабраў». Па яго меркаванню, гэта ўсяго толькі спроба даць кліенту магчымасць выпіць у той час, калі хатнія бюджэты церпяць цяжкасці, піша  Daily Mail.

Крыніца: www.belbeer.com

Photo © wn.com