BYBeer.net / ПІВА » Расійскае піва

Сэксуальны Доктар Дызель
На піваварні кампаніі Heineken у Санкт-Пецярбурзе пачаўся выпуск новага гатунку піва маркі Doctor Diesel. Новае піва прэміюм клясы мае даволі інтрыгуючую назву – Doctor Diesel Sexy Lime (Доктар Дызель Сэксі Лайм).

Sexy Lime – гэта лёгкі гатунак піва са смакам лайма, які быў распрацаваны зыходзячы з густу спажыўцоў. Мэтавая аўдыторыя гэтага піва – маладыя дынамічныя людзі, якія любяць клубнае жыцьцё і для каго стыль зьяўляецца нечым большым, чым сьляпая імітацыя. Мяркуючы па выніках праведзеных дэгустацый, новы гатунак Доктара Дызеля будзе мець высокі попыт сярод моладзі.

Ультрасучасны дызайн упакоўкі як і раней увасабляе неперасягальны арыгінальны стыль маркі Doctor Diesel. Новы гатунак піва разьліваецца ў бутэлькі з празрыстага рэльефнага шкла аб’ёмам 0,5 л. з яркай этыкеткай на прызрыстай плёнцы і коракам twist-off.

«Залатая Бочка» прэтэндуе на большае… цяпер яна стала «Плятынавай»
Як адзначае кампанія «САБМіллер РУС», у канцы траўня на заводзе ў Калузе пачалася вытворчасьць і продаж новага гатунку сьветлага піва «Залатая Бочка Плятынавае».

«Мы вырашылі прыдаць брэнду «Залатая Бочка» імпульс з дапамогай новага лёгкага піва «Залатая Бочка Платынавае», унікальнага прадукта як з пункту гледжаньня смаку, так і ўпакоўкі, – кажа дырэктар па маркэтынгу «САБМіллер РУС» Бэртран ван Рэнінг. – Мы ўпэўнены, што новы гатунак прыцягне ўвагу больш дынамічных спажыўцоў, адчыненых да новых густаў».

«Залатая Бочка Плятынавае» варыцца з выкарыстаньнем адборных мягкіх гатункаў хмелю, што дазваляе дасягнуць лёгкага і асьвяжаючага смаку сапраўднага піва. Новы гатунак адрозьніваецца ад папярэдніх гатункаў шэрагу брэнду «Залатая Бочка» і ўпакоўкай, кампанія «САБМіллер РУС» упершыню выкарыстала празрыстую этыкэтку.

Экспэрты адзначаюць, што ў апошні час спажыўцы расійскага піва аддаюць перавагу лёгкім гатункам піва. Пры гэтым, пяць найбольш пасьпяховых прапановаў у дадзенай катэгорыі займаюць на рынку амаль 20% прэміяльнага сегменту.

Брэнд «Залатая Бочка» – адзін са старэйшых лакальных прэміяльных брэндаў на расійскім рынку і займае другое месца ў прэміяльным сегменце, доля якога ў эканамічных паказчыках складае 11,0% (па дадзеных кампаніі  Nielsen, сакавік 2009). Да апошняга часу партфель брэнду «Залатая бочка» складаўся з чатырох гатункаў, арыентаваных на розныя аўдыторыі і на розныя сытуацыі спажываньня, цяпер брэнд папоўніцца навінкай, якая адказвае апошнім тэндэнцыям рынку і дазволіць пашырыць аўдыторыю брэнду.

Photo © alcnet.ru

«Піва, якое карысна»
У горадзе Азёрск (Чалябінская вобласць, Расійская Федэрацыя) быў аштрафаваны прадпрымальнік, які рэкламаваў «карыснае піва».

Рэкламуючы жывое піва з мясцовых прыватных бровараў, прадпрымальнік, які займаецца распаўсюджваннем гэтага піва, таксама пажадаў апынуцца арыгінальным. Ён замовіў і зрабіў у рэкламнай агенцыі «Максмедыа» рэкламны шчыт, які ўтрымліваў фразу «Жывое піва – піва, якое карысна». Тым самым ён пажадаў падкрэсліць пэўныя карысныя ўласцівасці пеністага напою. Надпіс «Жывое піва – піва, якое карысна» вялікімі літарамі красавалася ў цэнтры рэкламнага шчыта, а абавязковаму папярэджанню аб «шкоднасці піва» было адведзена замала месца і яно не чыталася з-за маласці выкарыстаных шрыфтавых рашэнняў. Затым гэта банер быў размешчаны на адным з цэнтральных прашпектаў Азёрску.

Звычайным спажыўцам піва такая рэклама можа і прыйшлася па душы, але пракуратура палічыла, што такі «рэкламны ход» груба парушае федэральнае заканадаўства. Супраць індывідуальнага прадпрымальніка была ўзбуджана адміністратыўная справа па артыкулу 14.3 КоАП РФ (парушэнне рэкламавытворцам і рэкламараспаўсюджвальнікам заканадаўства аб рэкламе). У выніку, бізнэсмэн быў аштрафаваны на 4 тысячы расейскіх рублёў (330 тысяч беларускіх рублёў), а рэкламны шчыт дэмантаваны.

Справа ў тым, што згодна з расейскім заканадаўствам «Аб рэкламе», рэклама піва і напояў, створаных на яго аснове, не павінная ўтрымліваць сцвярджэнняў аб тым, што такія напоі няшкодныя альбо карысныя для здароўя. Наадварот, падобная рэклама павінна ў абавязковым парадку суправаджацца папярэджаннем аб шкодзе надмернага спажывання піва.

Photo © kristbeer.ru

Абвешчана дата правядзення «Пецярбурскага піўнога фестывалю»
Віцэ-губернатар Санкт-Пецярбургу Міхаіл Асееўскі агучыў дату правядзення ўжо  традыцыйнага фестывалю. XI «Пецярбурскі піўны фестываль» пройдзе 4 ліпеня 2009 году. Афіцыйнае адкрыццё адбудзецца днём, а 15-00 на плошчы ля Спартова-канцэртнага комплексу. У адрозненне ад мінулых гадоў, замест двух дзён, фестываль прадоўжыцца толькі адзін дзень. Гэта звязана ў першую чаргу з эканамічным крызісам.

Пецярбурскі фестываль збірае каля паўмільёны аматараў пеністага напою, якія выпіваюць больш за 200 тысяч літраў піва. У мінулым годзе дзейнічала каля 300 разліўных установак піва, функцыянавала 270 туалетных кабін, дзяжурыла каля 700 супрацоўнікаў міліцыі. У гэтым годзе на фестывалі акрамя піва будзе прадстаўлены і квас, частка якога нават будзе выдавацца бясплатна, а назва фестывалю стане трошкі больш даўгой – «Пецярбурскі фестываль піва і квасу».

Як і на ўсіх папярэдніх фестывалях, асноўная колькасць піва будзе прадстаўлена мясцовымі вытворцамі – кампаніямі «Балтыка» і «Heineken». У мінулым годзе пецярбуржцам і госцям фестывалю было прапанавана на выбар каля 30 гатункаў піва, такіх піўных брэндаў як «Балтыка», «Арсенальнае», «Неўскае», «Бачкароў», «Сцяпан Разін», «Carlsberg», «Tuborg», «Kronenbourg 1664», «Asahi» і інш.

Правядзенне «Пецярбурскага піўнога фестывалю», акрамя прафесійных конкурсаў і дэгустацый, суправаджаецца шырокай культурна-забаўляльнай праграмай, якая ўключае канцэрты папулярных рок-гуртоў, такіх як «Аліса», «Кароль і шут», «Сэнсавыя галюцынацыі» («Смысловые галлюцинации»), «Агата Крысці», «Крэматорый» і шмат-шмат іншых.

Асаблівая ўвага надзяляецца кантролю над выкананнем забароны аб продажы піва непаўнагадовым і падтрыманню чысціні і парадку на тэрыторыі мерапрыемства. На ўсёй тэрыторыі будзе дзейнічаць «Піўны дазор», які будзе прыцінаць продаж піва непаўнагадовым. Стымулам для падтрымання чысціні на пляцоўках фестывалю ў мінулым годзе з’яўлялася выдача бясплатных футболак у абмен на сабраную ў пакетык тару з-пад выпітага піва.

Photo © hoi.ru

У Расіі будуць выпускаць дзіцячае піва
Ужо ў канцы лета гэтага году на калускім заводзе SAB Miller RUS пачнуць выпуск соладавага напоя пад брэндам Teddy Beer.

Піва, добра вядомае ў Еўропе, будзе пазыцыянавацца як напой для дзяцей і падлеткаў. Teddy Beer варыцца па тэхналогіі браджэння з дапамогай генетычна мадыфікаваных дрожджаў, якія не сінтэзуюць ферменты лімоннакіслага цыкла (цыкла Крэбса). Маштабная рэкламная кампанія, распрацаваная праскім аддзяленнем Leo Burnett, закране тэлебачанне і прэсу.

Дзіцячае піва вельмі папулярнае ў Японіі. Кампанія Sangaria ужо ня першы год выпускае безалкагольнае дзіцячае піва Kodomo. Разліваецца яно як у бляшанкі, так і бутэлькі і мае прысмак яблычнага соку. Пену Kodomo дае вельмі падобную на сапраўдную.

Photo © sostav.ru

У Расіі пачынаюць варыць безалкагольную «Stella Artois»
Некалькі дзён таму расійская півавараная кампанія «САН ИнБев» паведаміла пра пачатак выпуску безалкагольнага піва маркі «Stella Artois» на Клінскім вытворчым комплексе. Ужо ў канцы сакавіка спажыўцы змогуць атрымліваць асалоду ад неверагоднага смаку бельгійскага піва не п’янеючы.

Спалучэнне стандартаў смаку класічнай «Stella Artois» і надзвычайна нізкай моцнасці стала магчымым дзякуючы выкарыстанню ўнікальнай тэхналогіі вытворчасці і высокаякасных інгрэдыентаў. Недалёка ад «класікі» адышоў і дызайн этыкеткі.

Мэнэджэр групы брэндаў кампаніі «САН ИнБев» Іна Паходня наступным чынам каментуе выпуск новага гатунка «Stella Artois»: «Для нашай кампаніі, якая традыцыйна выступае за адказнае спажыванне піва, праект «Стэла Артуа Безалкагольнае» мае асаблівае значэнне. Зараз у нашых спажыўцоў з’явілася магчымасць сумясціць атрыманне асалоды ад любімага смаку і кіраванне аўтамабілем».

На Ўкраіне безалкагольную «Stella Artois» выпускаюць ужо два з паловай гады. Там гэты гатунак піва дастаткова моцна прыжыўся, паколькі на момант запуску быў першым безалкагольным півам суперпрэміяльнага сегменту.

Photo © suninterbrew.ua

Паравое піва ад «Ачакава»
Кампанія «Ачакава» паведамляе пра выпуск новага гатунку свайго піва. У гэты раз «Ачакава» стала першай расійскай кампаніяй, якая выпускіла паравое піва. Стварэнне паравога піва спалучае ў сабе як верхавое, так і нізавое браджэнне.

Узнікла піва дадзенага гатунку ў Каліфорніі ў 19 стагоддзі, калі на броварах часцей за ўсё быў недасяжны ня толькі лёд, але і звычайная халодная прыродная вада. Таму каліфарнійскім піваварам нічога не заставалася, як выкарыстоўваць «холадалюбячыя» дрожджы для лагеру, але зброджваць піва пры высокіх тэмпературах (як пры стварэнні элю). Па сканчэнні першаснага браджэння другаснае браджэнне адбываецца так энэргічна, што калі ў барах у 19 стагоддзі адчынялі бочкі з напоем, то з іх з шумам вылятаў корак. Менавіта гэты працэс «выпускання пары» і падараваў піву назву – паравое (Steam beer).

Як паведамляе вытворца, « Ачакава Steam beer» – асаблівае піва ў шэрагу «Ачакава», якое спалучае лепшыя ўласцівасці элю і лагеру. Дадзены гатунак піва на пастырызуецца (замест пастэрызацыі выкарыстоўваецца тэхналогія халоднай фільтрацыі) і ствараецца цалкам з натуральных інгрыдыентаў. Гэтае піва ўтрымлівае звычайны светлы солад і сумесь спецыяльных соладаў, распрацаваных у кампаніі  «Ачакава».

У выніку складанага працэсу піваварэння напой атрымлівае благародны бурштынавы колер, насычаны соладава-гарэхавы водар і злёгку «садавінны» соладавы смак. Піва моцнасцю 3,8% арыентавана на моладзевую аўдыторыю. Дызайн этыкеткі распрацавала амерыканская кампанія TAILOR DESINGS WORLD inc.

Photo © beermerchants.com

Новы гатунак піва пад маркай «Ачакава»
Кампанія «Ачакава» (рус: «Очаково») пашырыла шэраг свайго піва. Новы гатунак ад расійскага вытворцы – «Ачакава Моцнае». Справа ў тым, што гатунак «Ачакава Моцнае» выпускаўся і раней, але зараз ягоная моцнасць узрасла на 1,5% і дасягнула 8%. Такім чынам узнік новы прадукт – «Ачакава Моцнае» 8%. Дадзены гатунак спалучае ў сабе моцнасць і арыгінальнасць смаку.

«Ачакава Моцнае» 8% – класічнае моцнае светлае піва з яскрава выражаным смакам. Зараз менавіта яно з’яўляецца самым моцным гатункам у шэрагу «Ачакава». Высокае ўтрыманне спірту ў піве «Ачакава Моцнае» 8% дасягаецца высокай шчыльнасцю піўнога сусла і поўным тэхналагічным цыклам браджэння пры выкарыстанні высакаякасных хмелю ды соладу. Вада, якая выкарыстоўваецца пры варцы, як і раней праходзіць дасканалую трохступеневую падрыхтоўку. Піва «Ачакава Моцнае» 8% з’яўляецца 100% натуральным прадуктам.

Пры вырабленні піва «Ачакава Моцнае» 8%, як і ўсяго шэрагу піва «Ачакава», выкарыстоўваецца тэхналогія «халоднай фільтрацыі». У працэсе вырабу піва праходзіць спачатку праз пласт прыроднага фільтра, а затым падвяргаецца халоднай фільтрацыі. Халодная фільтрацыя ажыццяўляецца праз мелкасітаватыя палімерныя мембраны, якія настолькі эфектыўна фільтруюць напой, што нават не патрабуецца ягоная наступная пастэрызацыя.

Піва «Ачакава Моцнае» выпускаецца ў досыць зручным для асноўных спажыўцоў падобнага піва фармаце – ПЭТФ-бутэльцы аб’ёмам 1,5 і 2,5 літры. Тэрмін прыгоднасці – 5 месяцаў.

Нагадаем, што кампанія «Ачакава» выпускае піва такіх марак, як «Ачакава», «Ачакава Прэміўм», «Ячменны каласок», «Жыгулёўскае», а таксама вядомых нямецкіх марак «Altstein» і «Kaltenberg».

Крыніца: ochakovo.ru

«SABMiller RUS» прадставіў новыя гатункі піва Redd’s
Кампанія «SABMiller RUS» паведамляе пра пачатак выпуску і продажу двух новых гатункаў піва пад маркай Redd’s – страснага Redd’s Dark Passion са смакам чорных парэчак і гуллівага Redd’s Velvet Fire з водарам вішні.

«Вывад на рынак новых густаў Redd’s абумоўлены стабільна-пазітыўнай дынамікай продажу маркі і ўзрастаючым попытам спажыўцоў на гатункі піва такога тыпу, – кажа Бэртран ван Рэнінг, дырэктар па маркетынку «SABMiller RUS». Мы разлічваем прыцягнуць увагу спажыўцоў да навінак Redd’s, а таксама замацаваць лідзіруючае становішча маркі ў супер-прэміяльным сегменце і акцэнтаваць жаноцкі прэміяльны імідж салодкага піва».

За шэсць гадоў на расійскім рынку брэнд Redd’s заваяваў моцныя пазіцыі ў супер-прэміяльным сегменце, паказаў стабільную пазітыўную дынаміку і павелічэнне долі ў сегменце на 40%. Змена дызайну ўпакоўкі і вывад на рынак арыгінальнай бляшанкі вясной 2008 году паспрыялі павелічэнню аб’ёмў продажу маркі на 27% па стану на жнівень 2008. Па дадзеных колькаснага даследвання «SABMiller RUS» у Маскве і Санкт-Пецярбурзе, новыя гатункі Redd’s выклікалі інтарэс і гатоўнасць спажыўцоў іх пакаштаваць.

У партфоліо «SABMiller RUS»,  Redd’s з’яўляецца адзіным супер-прэміяльным брэндам салодкага піва, сваю папулярнасць сярод спажыўцоў яно атрымала дзякуючы далікатнаму салодкаму смаку без традыцыйнага піўнога прысмаку. Redd’s Dark Passion і Redd’s Velvet Fire будаць выпускацца ў «жаноцкай» бутэльцы Redd’s з характэрнымі рэльефнымі ўзорамі на шкле, ёмістасцю 0,33 літра на заводзе «SABMiller RUS» у Калузе. Распаўсюджвацца піва будзе ў буйных гарадах Расіі праз традыцыйную сістэму рознічнага продажу, а таксама праз сістэму бараў і рэстаранаў. Запуск новых гатункаў Redd’s будзе падтрыманы шырокамаштабнай рэкламнай кампаніяй: тэлевізійнай, вонкавай рэкламай, вулічнымі сэмплінгамі, рэкламай у друкаваных СМІ і каналах продажу.

Крыніца: www.sabmiller.com

Photo © unipack.ru

«Балтыка» пачынае варыць Tuborg Lemon і Tuborg Black
Услед за ўкраінскай кампаніяй «Славутыч», расійская кампанія «Балтыка» пачала вырабляць два новыя гатункі брэнду Tuborg – Tuborg Lemon і Tuborg Black.

Гэта першы ў гісторыі кампаніі досвед двайнога запуску – нестандартны ход, які дазволіў стварыць унікальную сумесную стратэгію прадвіжэння друх розных прадуктаў на ўсіх узроўнях: выйсці на рынак з адзінай рэкламнай кампаніяй, адначасова будаваць дыстрыбуцыю і стымуляваць продаж абодвух прадуктаў. Па гэтаму шляху паўгады таму прайшоў і «Славутыч».

«Сумесны запуск – гэта спланаваная іннавацыйная маркетынгавая стратэгія, якая спрыяе як прыцягненню дадатковай увагі спажыўцоў да навінак, так і аптымізацыі маркетынгавых бюджэтаў, – кажа Людміла Якушына, дырэктар па развіццю ліцэнзійных, слабаалкагольных і безалкагольных брэндаў. – Зараз назіраецца няўхільнае павелічэнне спажывецкага інтарэсу да спецыяльных гатункаў на рынку. Мы ўпэўнены, што новыя суб-брэнды замацуюць лідыруючы стан брэнду Tuborg у ліцэнзійным сегменце і ўмацуюць яго прэміяльны імідж».

Tuborg Lemon – гэта лёгкае піва з яскравым водарам і асвяжаючым смакам лімону. Tuborg Black – інтрыгуючая навінка – піва, цёмнае па колеру, але з лёгкім і асвяжаючым смакам светлага. У межак двайнога запуску ўпершыню спажыўцу прапануюць выбраць, што яму бліжэй – весялосць, свежыя эмоцыі і лёгкі настрой «дня» з Tuborg Lemon альбо правакацыйны і загадкавы настрой «ночы» з Tuborg Black.

Абодва гатункі выпускаюцца ў празрыстай бутэльцы 0,5 літра з характэрным для брэнда Tuborg рэльефам і зручным коракам з кальцом. Піва плануюць вырабляць на заводах кампаніі ў Санкт-Пецярбургу і Туле. У Расіі продаж пачнецца з канца лютага.

Крыніца: beernews.ru

Photo © www.twistorblack.com