BYBeer.net / ПІВА » Wynkoop

У Амерыцы вызначыўся «Півахлёб Году 2009»
Інжынер з Каларада Кодзі Крыстман атрымаў тое, аб чым марыць кожны аматар піва: ён можа да канца жыцця бясплатна піць піва ў сваім любімым пабе. У выпадку з Крыстманам, гэта паб бровара Wynkoop, дзе ў суботу падчас фіналу конкурсу, спансаванага кампаніяй Wynkoop, ён і быў узнагароджаны тытулам «Півахлёб Году 2009».

«Я не магу паверыць у гэта, – сказаў лёсік пасля перамогі. – Напружанне ў зале было настолькі моцным, што ўсе чакалі выніку стоячы.» У двухгадзінным спаборніцтве, перад стаячым усхваленым натоўпам, пераважна з ягоных прыхільнікаў, Крыстман здолеў перасягнуць іншых фіналістаў – Марка Энджэлуса і Філа Фарэла.

У адрозненне ад папярэдніх «Півахлёбаў», Крыстман (з 1991 году амаль кожны вечар пятніцы праводзіць у пабе Wynkoop), знаходзіцца ў істотна больш зыскоўным становішчы ў дачыненні да галоўнага прызу спаборніцтва – бясплатнаму піву на ўсё жыццё ад Wynkoop. «Вой, я буду хадзіць туды, атрымліваць асалоду да канца свайго жыцця» – кажа ён.

«Але перамога, – дадае Крыстман, – гэта таксама пацверджанне ўсіх тых піўных рэчаў, якія я зрабіў. І зараз я з’яўляюся часткай асаблівай групы тых, хто калісьці атрымліваў гэты тытул. Гэта вялікі гонар для мяне.»

Суддзі 45 хвілінаў вырашалі, перад тым як абралі Крыстмана. «Я мяркую, складаней было быць суддзём, чым фіналістам гэтага конкурсу» – кажа Мэтт Вензке, півахлёб 2008 году і адзін з суддзяў фіналу гэтага году. Сумесна з Вензке, суддзямі конкурсу былі Том Чыккатэры (півахлёб 2005 году), Дзік Крэк (дэнверскі піўны каментатар са стажам), Алан Моен (рэдактар «Навінаў Піваварства Паўночнага Захаду»), Джуля Герц (дырэктар па маркетынгу Піваварчай асацыяцыі), Эндзі Браўн (кіраўнік бровара Wynkoop) і Джонатан Шайк (сурэдактар і піўны журналіст «Вэстварду»).

Крыстман з’яўляецца таксама першым «Півахлёбам Году», хто жыве не на ўсходнім альбо заходнім узбярэжжы Амерыкі. У сваёй заключнай прамове ён сказаў аб сваім жаданні прадстаўляць ня толькі аматараў піва Амерыкі, але ў асобнасці і аматараў піва з Каларада і рэгіёну Скалістых гораў.

«Я прысутнічаў на папярэдніх фіналах гэтага конкурсу, – кажа Крыстман, – і дзівіўся, ‘Чаму тут няма нікога з Каларада?’» Крыстман, які нарадзіўся ў Мантане, сказаў таксама з надзеяй, што ў ягоным родным штаце будуць больш аддаваць увагі піву. «Мантана мае багатую піўную традыцыю, там адзін бровар прыходзіцца на кожныя 43 тысячы чалавек. Але там не дастаткова асэнсоўваюць гэта. Я спадзяюся, гэта хутка зменіцца.»

У пошуках піўной гісторыі і культуры, Крыстман наведаў 19 краінаў на чатырох кантынентах, і наведаў больш за 200 бровараў. Хатнім піваварствам ён займаецца з 18 гадоў і з’яўляецца сябром Амерыканскай асацыяцыі півавараў-аматараў з 1991 году.

Крыстман таксама выйграў аплочаны чэк на 50$ у пабе Wynkoop, і магчымасць зварыць разам з Эндзі Браўнам спецыяльнае піва да наступнага конкурсу «Півахлёб Году». Таксама атрымаў майку, якая пацвярджае, што ён з’яўляецца «Півахлёбам Году 2009», а ягонае імя будзе выгравіравана на пераходзячым трафее і праслаўлена як імя ганаровага півахлёба.

Photo © thefullpint.com

Дэнверскі бровар Wynkoop абвясціў фіналістаў конкурсу «Півахлёб Году 2009»
Трынаццаты конкурс «Півахлёб Году» пройдзе 21 лютага ў пабе Wynkoop. Змагацца за гэты тытул будуць тры амерыканскія аматары піва са штатаў Джорджыя і Арэгон, і горада Дэнвер.

Дасягненні фіналістаў, якія атрымалі найбольшую колькасць галасоў, уражваюць. Так, заўзяты півахлёб Марк Энджэлус, пракурор з Арэгона, за 2008 год выпіў 1029 куфляў піва, наведаў 93 бровары ў Штатах і трох іншых краінах, а на піўных фестывалях у сваім родным штаце выпіў 244 куфлі арэгонскага піва. Марк быў фіналістам гэтага конкурсу і ў мінулым годзе. Коды Крыстман, праграміст з Дэнвера, пакаштаваў піва ў 19 краінах свету і наведаў больш за 200 бровараў, з’яўляецца піваварам-аматарам са стажам. Філ Фарэлл, пілот з Джорджыі, півавар-аматар, піўны суддзя і фіналіст конкурсу «Півахлёб Году 2007». Ён пакаштаваў піва ва ўсіх краінах Еўропы, наведаў 1000 пабаў, а таксама 400 пабаў-бровараў ва ўсім свеце.

21 лютага гэтыя фіналісты прадстануць перад журы, у склад якога ўвайшлі пераможцы папярэдніх конкурсаў і піўныя эксперты. Суддзі (у традыцыйных судзейскіх парыках і мантыях) вызначаць пераможца пры дапамозе ўсемагчымых складаных піўных пытанняў. «Півахлёб Году 2009» атрымае магчымасць усё жыццё піць бясплатнае піва ў пабе бровару  Wynkoop, магчымасць выпіць піва на 250$ у сваім мясцовым пабе, а ягонае імя будзе выгравіравана на пераходзячым трафее «Півахлёба Году» і праслаўлена як імя найвялікшага аматара піва Амерыкі.

www.wynkoop.com

Photo © Owen Ogletree