BYBeer.net / ПІВА » news

Піўны тост «За Абалонь» занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса
Піўны тост «За Абалонь» быў занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса за колькасць чалавек, якія адначасова яго прамовілі. Праўда, пакуль што ў «Кнігу Рэкордаў Украіны».

Новы рэкорд Украіны быў устаноўлены 22 траўня падчас святкавання 30-годдзя карпарацыі «Абалонь». Ва ўстанаўленні рэкорду прымалі ўдзел 2123 супрацоўнікі карпарацыі, якія адначасова прамовілі тост «За Абалонь!».

Прадстаўнік Нацыянальнага праекту «Кніга Рэкордаў Украіны» Вячаслаў Тадарашка каментуючы новы рэкорд Украіны, адзначыў, што «ветлівасць і добрыя намеры арганізатараў, якія сабралі сваіх супрацоўнікаў, – гэта першапрычына такога ўнікальнага дасягнення. Юбілей, у першую чаргу, паказвае іх яднанне як адной каманды».

Новае кукурузнае піва ад A. Le Coq
Эстонская піваварня A. Le Coq запусціла вытворчасць першага эстонскага кукурузнага піва – A. Le Coq Maiz.

Па словах дырэктару A. Le Coq Тармо Ноопа прадпрыемства хоча прапанаваць спажыўцу экзотыку, паколькі кукурузнае піва папулярна перш за ўсё ў паўднёвых краінах. Кукурузны солад надае смаку піва надзвычайную лёгкасць. Напой цудоўна падыходзіць у якасці дадатку да вострых страў.

Пры стварэнні A. Le Coq Maiz 20% ячменнага соладу было заменена на кукурузны. Новае летняе піва ўтрымлівае 4,6% алкаголю, разліта ў шкляныя бутэлькі аб’ёмам 0,33 л

20-гадовай брытанскай дзяўчыне забаранілі хадзіць у пабы
20-гадовая Лоры Хол стала першым у гісторыі чалавекам, у дачыненні да якога была прыменена новая заканадаўчая норма, згодна з якой брытанцам могуць забараняць наведванне пітных установаў, ды і ўвогуле пакупку алкаголю, калі яны паводзяць сябе асацыяльна ў нецвярозым стане.

Забарона, якая будзе дзейнічаць на працягу двух гадоў, накладзена, паколькі жыхарку гораду Бромсгроўв у англійскім графстве Вустэршыр неаднаразова арыштоўвалі за п’яны дэбош. Мясцовыя пабы ўжо і так перасталі яе пускаць, аднак зараз такія меры замацаваныя рашэннем суду. За парушэнне гэтага рашэння на выпівоху будзе накладзены штраф.

Самае горкае піва ў свеце
Ва ўсім свеце півавары імкнуцца зварыць як мага больш смачнае піва. Крытэрыі смачнасці могуць быць рознымі, але ёсць пэўная група аматараў пеннага напою, якія лічаць найсмачнейшым найбольш горкае піва. Каб ахарактарызаваць гаркату піва ўведзена нават спецыяльная міжнародная шкала, найбольш горкія гатункі фіксуюцца ў «кнізе рэкордаў Гінэса». Так вось, не так даўно ангельскі півавар Пітэр Фоўлер зварыў чарговае самае горкае піва ў свеце. Хто ведае, хто і калі здолее абысці гэтага півавара.

Горкасць піва вымяраецца ў «міжнародных адзінках горкасці» («International Bitterness Unit») – гэтая адзінка фактычна паказвае колькі ў піве ўтрымліваецца мільённых частак (ppm) горкіх кіслот. Менавіта альфа-горкія і бэта-горкія кіслоты, што ўтрымліваюцца ў хмелі, вызначаюць горкасць піва.

Большасць гатункаў піва маюць велічыню IBU каля 16, портэры маюць IBU ад 20 да 40. Напрыклад, расейскае піва «Балтыка №3» мае горкасць ад 8 да 15 адзінак IBU, ірландскі «Guinness» – каля 45 IBU. Папярэдні рэкорд у горкасці належаў амерыканскаму піву Devil Dancer Triple IPA, якое ўтрымлівае 200 адзінак горкасці. Новы ж рэкорд, якога дасягнуў Фоўлер – 323 адзінкі IBU.

Пітэр Фоўлер, уладальнік невялічкага бровару «Pitstop Brewery» недалёка ад гарадку Вантэдж, два гады працаваў над рэцэптам самага горкага піва. Дасягнуць такой горкасці ён здолеў дзякуючы выкарыстанню спецыяльных гатункаў хмелю «Simcoe», «Centennial» і «Chinook», і спецыяльнага экстракту хмелю «Isolone». Аднак як прызнаецца сам Пітэр, шмат выпіць такога піва не атрымаецца – сам ён здольны выпіць толькі паўкуфлі свайго горкага шэдэўра. Але гэтага дастаткова, каб у роце трымаўся прыемны смак піўной горкасці на працягу чатырох гадзін.

Літоўскае піва ў беларускіх крамах
У мінчан нарэшце з’явілася магчымасць набыць піва нашых суседзяў – у Мінску пачалі продаж літоўскага піва Švyturys.

Найстарэйшы піўзавод Літвы Швытурыс (Švyturys) быў заснаваны ў 1784 годзе. І з таго часу гэты бровар Клайпеды радуе літоўцаў і гасцей краіны вельмі якасным і смачным півам. Шэдэўры півавараў Švyturys былі высока адзначаны і атрымалі першы залаты медаль яшчэ ў 1883 годзе падчас міжнароднага кірмашу ў Клайпедзе.

Першы погляд на бутэльку літоўскага піва можа «прыемна» здзівіць – недзе мы гэта ўжо бачылі. Так, вы не памыліліся – стыль бутэлькі той самы, што і ў беларускай «Аліварыі». Рэльеф на бутэльцы і фольгавыя этыкеткі маюць неверагоднае падабенства. І гэта недарма – справа ў тым, што піваварня Švyturys з’яўляецца часткай Baltic Beverages Holding, якому належыць 30% усіх акцый «Аліварыі». Холдынг Baltic Beverages з’яўляецца асноўным інвестарам Аліварыі і мае найбольшы пакет акцый гэтага беларускага бровару. Ды і смак некаторых гатункаў Швытурысу вельмі нагадвае Аліварыю – той жа Экстра. А вось «Белае золата» зусім не дацягнула да літоўскага «Švyturys Baltas».

Літоўскае піва і раней можна было сустрэць у Беларусі. Час ад часу яно з’яўлялася ў маленькіх крамах Мінску, працяглы час прадавалася на аўтазапраўках «United Company». Зараз пастаўшчыкі Швытурысу абяцаюць забяспечваць гэтым півам буйнейшыя сталічныя супермаркеты. Але ж на дадзены момант піва «Švyturys» было заўважана толькі ў супермаркеце «Радзівілаўскі», што месціцца ў гандлёвым комплексе «Сталіца» і ў паб-клубе «Графіці». Шкада, што пакаштаваць разліўны «Švyturys», не выязджаючы за межы нашай краіны, пакуль не атрымаецца.

Кошт адной бутэлькі піва ў крамах Мінску – каля 6,5 тысяч беларускіх рублёў, у клубе Графіці – 9 тысяч.

26 верасня ў Мінску пройдзе піўны фестываль
У суботу, 26 верасня, ў Мінску на плошчы Бангалор пройдзе піўны фестываль, які запланаваны ў межах сталічнага восеньскага кірмашу. Арганізатарам гэтага мерапрыемства выступае Мінгарвыканкам.

На дадзены момант пра жаданне прыняць удзел у дадзеным фестывалі паведамілі толькі чатыры буйнейшыя айчынныя вытворцы: «Крыніца», «Аліварыя», «Брэсцкае піва» і «Лідскае піва». Спажыўцам будуць прапанаваныя больш за 80 гатункаў беларускага піва, у тым ліку новыя для нашай краіны нефільтраваныя гатункі, і таксама «жывое» піва.

Канчатковае рашэнне па правядзенню фестывалю было прынятае толькі сёння. Некаторыя піўныя і навінавыя сайты сёння раніцай паведамілі пра адмену гэтага мерапрыемства, бо «нечакана» ўзніклі супярэчанні звязаныя з пляцоўкай правядзення. Але Мінгарвыканкам днём канчаткова паведаміў, што фестываль усё ж адбудзецца. Такім чынам, восеньскі піўны фестываль будзе праходзіць ад 10 да 16 гадзінаў 26 верасня на плошчы Бангалор у Мінску.

Крыніца пачала вырошчваць хмель
Як паведамляе БЕЛТА, ААТ «Крыніца» стала першай піваваранай кампаняй Беларусі, якая пачала самастойна вырошчваць хмель. Прадпрыемства ўсур’ёз пайшло па шляху скарачэння імпартнай сыравіны ў вытворчасці.

Свой хмель «Крыніца» вырошчвае ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці. Засеяна больш за 50 гектараў, а першы ўраджай будзе сабраны ўжо ў гэтым годзе.

«Такую вытворчасць мы асвойваем упершыню ў рэспубліцы і паспяхова асвойваем. Гэта адпавядае 1.5 млн. еўра гадавога імпарту па хмелю», – паведаміў гендырэктар прадпрыемства ААТ «Крыніца».

Наконт аб’ёму імпартазамяшчэння пакуль што ранавата казаць, бо ўраджай яшчэ не сабраны. Але ня будзем сапсаваць аптымістычныя прагнозы кіраўніцтва прадпрыемства. А вось сцвярджэнне, што Крыніца з’яўляецца піянерам хмеляводства ў нашай краіне не вытрымлівае ніякай крытыкі. Справа ў тым, што, напрыклад,  ў савецкія гады некаторыя калгасы той самай Брэстчыны спецыялізаваліся менавіта на вырошчванні хмелю. А Вялікае Княства Літоўскае ўвогуле з’яўлялася адным з асноўных імпарцёраў хмелю ў Заходнюю Еўропу.

Photo © wikipedia.org

Heineken дапаможа адшукаць бліжэйшую піўную
Спецыяльна для сваіх прыхільнікаў з Бразіліі, півавараны гігант Heineken распрацаваў праграму для iPhone і iPod, якая дазваляе адшукай бліжэйшы бар з любімым півам. Зрэшты, функцыянальнасць дадатку на гэтым не абмяжоўваецца.

Брэндаваная праграма ад Heineken складаецца з двух частак – «Bar Finder» і «Party Maker». Першая, як ужо было сказана, дазваляе адшукаць бліжэйшы бар. Другая – з’яўляецца своеасаблівым дапаможнікам пры планаванні вечарын.

Bar Finder вызначае вашае месцазнаходжанне пры дапамозе сістэмы GPS, затым абірае бліжэйшы да вас бар і адлюстроўвае найхутчэйшы шлях да бара на мапах Google Maps. Пры гэтым карыстальнік можа абраць тып бара, дзе жадае ўтульна пасядзець – гэта можа быць рэстарацыя, паб альбо снэк-бар, аднак падтрымліваюцца толькі тыя ўстановы, дзе прадаецца піва Heineken. Прадастаўляюцца таксама і спісы тэлефонаў сэрвісаў таксі, каб аматару Хэйнекена можна было зручна вярнуцца дахаты.

Party Maker падлічвае аптымальную колькасць піва Heineken, неабходную для правядзення вечарынкі. Гэтая колькасць спіртнога падлічваецца з улікам колькасці запрошаных, іх полу, тыпу закускі, прагназуемай працягласці вечарынкі і яе нагоды. Падлічваецца і колькасць ільда, неабходная для ахалоджвання піва падчас паці.

Інфармацыя аб выхадзе новай праграмы ад Heineken хутка распаўсюдзілася ў прэсе, блогах, і толькі за першы тыдзень яна была спампавана больш 5000 разоў. Спадзяемся, тэрыторыя, якая падтрымліваецца гэтым дадаткам, не абмяжуецца толькі Бразіліяй, і ў бліжэйшай будучыні мы зможам карыстацца дасягненнямі Heineken у інфармацыйай сферы, знаходзячыся ў любым пункце нашай планеты.

3 ліпеня – дзень без «Крыніцы»
Не, гэта зусім не акцыя змагароў за якасць айчыннага піва. Сам вытворца вырашыў прыбраць сваю рэкламу з тэлевізійнага эфіру на адзін дзень.

«3 ліпеня – асаблівы дзень для кожнага беларуса. Многія гады ён адзначацца як Дзень вызвалення рэспублікі ад фашысцкіх захопнікаў. У гэты дзень хочацца аказаць асаблівую ўвагу і выказаць павагу ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, партызанам і падпольшчыкам, а таксама тым, хто працаваў для перамогі ў тылу. Мы мяркуем, што камерцыйная рэклама, у тым ліку піва, будзе не да месца ў эфіры тэлеканалаў у гэты дзень.» – патлумачыла намеры кампаніі кіраўніца аддзелу маркетынгу Людміла Аляксеенкава.

Рэкламу «Крыніцы» ў гэты дзень магчыма ніхто і не пабачыць, а вось выпіта самага «народнага» піва будзе невымерна. Нагадаем, што 3 ліпеня Беларусь традыцыйна адзначае «Дзень вызвалення рэспублікі ад фашысцкіх захопнікаў». Аднак, Аляксандр Лукашэнка надаў гэтаму святу статус Дня Незалежнасці, і цяпер святкаванні 3 ліпеня суправаджаюцца масавымі гуляннямі прыхільнікаў Прэзідэнта (так званых 83%). Несумненна, гэта адзін з тых дзён у годзе, калі краіна спажывае больш за ўсё спіртнога, у тым ліку і папулярнага ў народзе піва «Крыніца».

Photo © belbeer.com

Піва, якое можна ўзяць у космас
Амерыканская кампанія Beverage Pouch Group LLS прапануе разліваць піва ў пластыкавыя цюбікі, а не ў звычайныя шкляныя бутэлькі.

Такі незвычайны выбар тары для піва звязаны са спробай падтрымаць бяспеку падчас масавых мерапрыемстваў. Напрыклад, у шматлікіх краінах на стадыёнах не прадаюць ахалоджваючыя напоі, у тым ліку і піва, у шкляной тары. Гэта прыводзіць да пэўнага дыскамфорту. Яшчэ горш, калі напоі ў шкляной тары ўсё ж прадаюцца. Як вядома, досыць распаўсюджаным з’яўляецца траўмаванне шклянымі бутэлькамі падчас масавых спартовых мерапрыемстваў.

Пластыкавыя цюбікі CarboPouch не нясуць ніякай пагрозы, бо імі немагчыма траўмаваць іншых людзей. Матэрыял, з якога зроблены гэтыя цюбікі, уяўляе сабою арганалептычную плёнкавую структуру. Гэты матэрыял ня мае ніякага ўзбочнага паху, што дазваляе пазбегнуць змянення водару піва. Вытворцы сцвярджаюць, што спажыўцы ня будуць расчарваныя новым тыпам піўной упакоўкі – упакоўка ніякім чынам не паўздзейнічае на смакавыя якасці напоя.

Да таго ж, вытворчасць такой тары абыходзіцца танней, чым вырабленне шкляных бутэлек. Хто ведае, магчыма праз пару дзясяткаў гадоў піва ў такой незвычайнай упакоўцы стане распаўсюджаным ня толькі на Зямлі, але і «касмічныя турысты» змогуць атрымліваць асалоду ад свайго любімага напою падчас касмічных турнэ.