BYBeer.net / ПІВА

Літоўскае піва ў беларускіх крамах
У мінчан нарэшце з’явілася магчымасць набыць піва нашых суседзяў – у Мінску пачалі продаж літоўскага піва Švyturys.

Найстарэйшы піўзавод Літвы Швытурыс (Švyturys) быў заснаваны ў 1784 годзе. І з таго часу гэты бровар Клайпеды радуе літоўцаў і гасцей краіны вельмі якасным і смачным півам. Шэдэўры півавараў Švyturys былі высока адзначаны і атрымалі першы залаты медаль яшчэ ў 1883 годзе падчас міжнароднага кірмашу ў Клайпедзе.

Першы погляд на бутэльку літоўскага піва можа «прыемна» здзівіць – недзе мы гэта ўжо бачылі. Так, вы не памыліліся – стыль бутэлькі той самы, што і ў беларускай «Аліварыі». Рэльеф на бутэльцы і фольгавыя этыкеткі маюць неверагоднае падабенства. І гэта недарма – справа ў тым, што піваварня Švyturys з’яўляецца часткай Baltic Beverages Holding, якому належыць 30% усіх акцый «Аліварыі». Холдынг Baltic Beverages з’яўляецца асноўным інвестарам Аліварыі і мае найбольшы пакет акцый гэтага беларускага бровару. Ды і смак некаторых гатункаў Швытурысу вельмі нагадвае Аліварыю – той жа Экстра. А вось «Белае золата» зусім не дацягнула да літоўскага «Švyturys Baltas».

Літоўскае піва і раней можна было сустрэць у Беларусі. Час ад часу яно з’яўлялася ў маленькіх крамах Мінску, працяглы час прадавалася на аўтазапраўках «United Company». Зараз пастаўшчыкі Швытурысу абяцаюць забяспечваць гэтым півам буйнейшыя сталічныя супермаркеты. Але ж на дадзены момант піва «Švyturys» было заўважана толькі ў супермаркеце «Радзівілаўскі», што месціцца ў гандлёвым комплексе «Сталіца» і ў паб-клубе «Графіці». Шкада, што пакаштаваць разліўны «Švyturys», не выязджаючы за межы нашай краіны, пакуль не атрымаецца.

Кошт адной бутэлькі піва ў крамах Мінску – каля 6,5 тысяч беларускіх рублёў, у клубе Графіці – 9 тысяч.

Цёплае піва
Зімой вельмі актуальнымі з’яўляюцца эфектыўныя рэцэпты для лекавання прастудных захворванняў. Цудоўным сродкам для лекавання хворага горла з’яўляецца цёплае піва. Прапануем вам тры розныя рэцэпты прыгатавання такога напою.

Варыянт №1

Гэта піўны кактэйль мае большае утрыманне алкаголю, бо акрамя піва ў склад уваходзяць ром і джын. Спачатку змешваюцца ўсе інгрэдыенты акрамя піва, а ўжо пасля дадаецца гарачае піва. Разам змешваюцца 2 яечных жаўтка, 2 сталовыя лыжкі цукру, дзве дробкі молатага імбірнага карэння, 20 мл рому, 20 мл джыну. Асобна падагрэць 3 шклянкі светлага піва, ні ў якім разе не даводзячы да кіпення. Дадаць піва ў прыгатаваную сумесь.

Варыянт №2

Змяшаць 250 мл вады, 80-100 г цукру, цэдру паловы лімону, 2-3 бутоны гваздзікі, кавалачак кары цынамону. Нагрэць і пракіпяціць на працягу адной хвіліны. Затым працадзіць і дадаць да фільтрату дзве бутэлькі піва. Давесці сумесь амаль да кіпення і дадаць 250 мл малаку з папярэдне размяшанай у ім 1,5 сталовай лыжкі пшанічнай мукі (часам выкарыстоўваюць крухмал).

Варыянт №3

Змяшаць 1 л піва з 5 бутонамі гваздзікі і невялічкі кавалачак цынамону. Падагрэць гэтую сумесь , не даводзячы да кіпення, затым працадзіць і пакінуць на слабым агні. Расцерці 4 яечныя жаўткі з 200 г цукру і, паступова дадаваць гарачае піва, загусціць на пары. Пры гэтым трэба сачыць каб сумесь не закіпела.

Піва для гэтых рэцэптаў можна выкарыстоўваць рознае, і адпаведна, вынік будзе розны. Падаюць цёплае піва звычайна ў высокіх бакалах.

Перацягванне канату
Калі на піўную вечарынку атрымалася сабраць даволі шмат народу, цудоўным спосабам разварушыць кампанію можа стаць перацягванне канату.

Адзінае абмежаванне такога спаборніцтва – для яго правядзенне патрэбна досыць вялікае памяшканне. Але калі вечарынка праходзіць пад адкрытым небам – дадзены конкурс ідэальны.

«Чаго ж тут піўнога» – спытаеце Вы. А вось што…. да цэнтру канату прывяжам бачонак піва і ўсе фізічныя высілкі стануць адразу апраўданымі. Перамагае тая каманда, якая першай перацягне піва на свой бок. Гэты бачонак і пераходзіць у падарунак пераможцам. Межы, праз якія трэба перацягнуць піва, неабходна загадзя пазначыць, напрыклад крэйдай, калі перацягванне канату адбываецца ў памяшканні.

Пісаючыя хлопчыкі
Для правядзення гэтага конкурсу вам спатрэбіцца ўсяго тры бутэлькі піва, тры піўныя куфлі і  тры ўдзельнікі, якія жадаюць пабываць у ролі сусветна вядомага брусельскага пісаючага хлопчыка.

Гульцы сціскаюць бутэлькі піва паміж ног горлачкам уверх. Рукі адводзяцца назад. Пустыя  куфлі ставяць перад гульцамі і тыя павінны як мага хутчэй наліць туды піва. Пераможца выпівае свой наліты куфаль.

Варта заўважыць, што гэты конкурс трэба праводзіць яшчэ да ап’янення кампаніі – удзельнікі пашкадуюць піва і будуць старацца не праліць міма куфля на падлогу.

26 верасня ў Мінску пройдзе піўны фестываль
У суботу, 26 верасня, ў Мінску на плошчы Бангалор пройдзе піўны фестываль, які запланаваны ў межах сталічнага восеньскага кірмашу. Арганізатарам гэтага мерапрыемства выступае Мінгарвыканкам.

На дадзены момант пра жаданне прыняць удзел у дадзеным фестывалі паведамілі толькі чатыры буйнейшыя айчынныя вытворцы: «Крыніца», «Аліварыя», «Брэсцкае піва» і «Лідскае піва». Спажыўцам будуць прапанаваныя больш за 80 гатункаў беларускага піва, у тым ліку новыя для нашай краіны нефільтраваныя гатункі, і таксама «жывое» піва.

Канчатковае рашэнне па правядзенню фестывалю было прынятае толькі сёння. Некаторыя піўныя і навінавыя сайты сёння раніцай паведамілі пра адмену гэтага мерапрыемства, бо «нечакана» ўзніклі супярэчанні звязаныя з пляцоўкай правядзення. Але Мінгарвыканкам днём канчаткова паведаміў, што фестываль усё ж адбудзецца. Такім чынам, восеньскі піўны фестываль будзе праходзіць ад 10 да 16 гадзінаў 26 верасня на плошчы Бангалор у Мінску.

Рэцэпты даўніны: Піва з хваёвых парасткаў
На гэты раз прадстаўляем вашай увазе досыць цікавы спосаб варэння піва. Для прыгатавання такога напою вам нават не спатрэбяцца класічныя хмель ды солад.

3551) Піва з хваёвых парасткаў. Зрэзаць маладыя парасткі хвоі, даўжынёю ад 3 да 4 дзюймаў, пакрышыць на маленькія кавалачкі, зварыць у вадзе, працадзіць праз тканіну. На вядро вадкаскі пакласці 2 фунта цукру, варыць, пакуль не згусцее, як вадкая патака, зліць у бочачку, закупорыць, захоўваць у халодным, але сухім месцы, нават напрацягу цэлага году. Гатуючы піва, браць на кожныя 30 бутэлек вады – па 2 бутэльцы хваёвага адвару, кіпяціць дзьве гадзіны, даць астудзіцца, уліць у вінную бочку, пакінуць для браджэння, потым разліць па бутэльках.

Як бачым, рэцэпт просты, але не факт, што такі напой прыйдзецца па густу кожнаму.

Іншыя рэцэпты гэтага раздзелу

Крыніца пачала вырошчваць хмель
Як паведамляе БЕЛТА, ААТ «Крыніца» стала першай піваваранай кампаняй Беларусі, якая пачала самастойна вырошчваць хмель. Прадпрыемства ўсур’ёз пайшло па шляху скарачэння імпартнай сыравіны ў вытворчасці.

Свой хмель «Крыніца» вырошчвае ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці. Засеяна больш за 50 гектараў, а першы ўраджай будзе сабраны ўжо ў гэтым годзе.

«Такую вытворчасць мы асвойваем упершыню ў рэспубліцы і паспяхова асвойваем. Гэта адпавядае 1.5 млн. еўра гадавога імпарту па хмелю», – паведаміў гендырэктар прадпрыемства ААТ «Крыніца».

Наконт аб’ёму імпартазамяшчэння пакуль што ранавата казаць, бо ўраджай яшчэ не сабраны. Але ня будзем сапсаваць аптымістычныя прагнозы кіраўніцтва прадпрыемства. А вось сцвярджэнне, што Крыніца з’яўляецца піянерам хмеляводства ў нашай краіне не вытрымлівае ніякай крытыкі. Справа ў тым, што, напрыклад,  ў савецкія гады некаторыя калгасы той самай Брэстчыны спецыялізаваліся менавіта на вырошчванні хмелю. А Вялікае Княства Літоўскае ўвогуле з’яўлялася адным з асноўных імпарцёраў хмелю ў Заходнюю Еўропу.

Photo © wikipedia.org

Heineken дапаможа адшукаць бліжэйшую піўную
Спецыяльна для сваіх прыхільнікаў з Бразіліі, півавараны гігант Heineken распрацаваў праграму для iPhone і iPod, якая дазваляе адшукай бліжэйшы бар з любімым півам. Зрэшты, функцыянальнасць дадатку на гэтым не абмяжоўваецца.

Брэндаваная праграма ад Heineken складаецца з двух частак – «Bar Finder» і «Party Maker». Першая, як ужо было сказана, дазваляе адшукаць бліжэйшы бар. Другая – з’яўляецца своеасаблівым дапаможнікам пры планаванні вечарын.

Bar Finder вызначае вашае месцазнаходжанне пры дапамозе сістэмы GPS, затым абірае бліжэйшы да вас бар і адлюстроўвае найхутчэйшы шлях да бара на мапах Google Maps. Пры гэтым карыстальнік можа абраць тып бара, дзе жадае ўтульна пасядзець – гэта можа быць рэстарацыя, паб альбо снэк-бар, аднак падтрымліваюцца толькі тыя ўстановы, дзе прадаецца піва Heineken. Прадастаўляюцца таксама і спісы тэлефонаў сэрвісаў таксі, каб аматару Хэйнекена можна было зручна вярнуцца дахаты.

Party Maker падлічвае аптымальную колькасць піва Heineken, неабходную для правядзення вечарынкі. Гэтая колькасць спіртнога падлічваецца з улікам колькасці запрошаных, іх полу, тыпу закускі, прагназуемай працягласці вечарынкі і яе нагоды. Падлічваецца і колькасць ільда, неабходная для ахалоджвання піва падчас паці.

Інфармацыя аб выхадзе новай праграмы ад Heineken хутка распаўсюдзілася ў прэсе, блогах, і толькі за першы тыдзень яна была спампавана больш 5000 разоў. Спадзяемся, тэрыторыя, якая падтрымліваецца гэтым дадаткам, не абмяжуецца толькі Бразіліяй, і ў бліжэйшай будучыні мы зможам карыстацца дасягненнямі Heineken у інфармацыйай сферы, знаходзячыся ў любым пункце нашай планеты.

3 ліпеня – дзень без «Крыніцы»
Не, гэта зусім не акцыя змагароў за якасць айчыннага піва. Сам вытворца вырашыў прыбраць сваю рэкламу з тэлевізійнага эфіру на адзін дзень.

«3 ліпеня – асаблівы дзень для кожнага беларуса. Многія гады ён адзначацца як Дзень вызвалення рэспублікі ад фашысцкіх захопнікаў. У гэты дзень хочацца аказаць асаблівую ўвагу і выказаць павагу ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, партызанам і падпольшчыкам, а таксама тым, хто працаваў для перамогі ў тылу. Мы мяркуем, што камерцыйная рэклама, у тым ліку піва, будзе не да месца ў эфіры тэлеканалаў у гэты дзень.» – патлумачыла намеры кампаніі кіраўніца аддзелу маркетынгу Людміла Аляксеенкава.

Рэкламу «Крыніцы» ў гэты дзень магчыма ніхто і не пабачыць, а вось выпіта самага «народнага» піва будзе невымерна. Нагадаем, што 3 ліпеня Беларусь традыцыйна адзначае «Дзень вызвалення рэспублікі ад фашысцкіх захопнікаў». Аднак, Аляксандр Лукашэнка надаў гэтаму святу статус Дня Незалежнасці, і цяпер святкаванні 3 ліпеня суправаджаюцца масавымі гуляннямі прыхільнікаў Прэзідэнта (так званых 83%). Несумненна, гэта адзін з тых дзён у годзе, калі краіна спажывае больш за ўсё спіртнога, у тым ліку і папулярнага ў народзе піва «Крыніца».

Photo © belbeer.com

Піва, якое можна ўзяць у космас
Амерыканская кампанія Beverage Pouch Group LLS прапануе разліваць піва ў пластыкавыя цюбікі, а не ў звычайныя шкляныя бутэлькі.

Такі незвычайны выбар тары для піва звязаны са спробай падтрымаць бяспеку падчас масавых мерапрыемстваў. Напрыклад, у шматлікіх краінах на стадыёнах не прадаюць ахалоджваючыя напоі, у тым ліку і піва, у шкляной тары. Гэта прыводзіць да пэўнага дыскамфорту. Яшчэ горш, калі напоі ў шкляной тары ўсё ж прадаюцца. Як вядома, досыць распаўсюджаным з’яўляецца траўмаванне шклянымі бутэлькамі падчас масавых спартовых мерапрыемстваў.

Пластыкавыя цюбікі CarboPouch не нясуць ніякай пагрозы, бо імі немагчыма траўмаваць іншых людзей. Матэрыял, з якога зроблены гэтыя цюбікі, уяўляе сабою арганалептычную плёнкавую структуру. Гэты матэрыял ня мае ніякага ўзбочнага паху, што дазваляе пазбегнуць змянення водару піва. Вытворцы сцвярджаюць, што спажыўцы ня будуць расчарваныя новым тыпам піўной упакоўкі – упакоўка ніякім чынам не паўздзейнічае на смакавыя якасці напоя.

Да таго ж, вытворчасць такой тары абыходзіцца танней, чым вырабленне шкляных бутэлек. Хто ведае, магчыма праз пару дзясяткаў гадоў піва ў такой незвычайнай упакоўцы стане распаўсюджаным ня толькі на Зямлі, але і «касмічныя турысты» змогуць атрымліваць асалоду ад свайго любімага напою падчас касмічных турнэ.