7-water

Беларускія вытворцы алкагольных і безалкагольных напояў да апошняга моманта не пакідалі надзею на тое, што падатковыя і прыродаахоўныя органы зменяць сваё рашэнне. Атрыманыя імі новыя патрабаванні па ўплаце падатку на здабычу вады ўзраслі ў 121,9 разы – на столькі, на колькі ў мінулым годзе была павялічана стаўка гэтага экалагічнага падатку. Зараз за тое, каб атрымаць з паверхневых крыніцаў альбо з-пад зямлі 1 куб.м. беларускай вады для выпуску любога напоя, у тым ліку піва, прыйдзецца плаціць столькі ж, колькі за здабычу 2,1 грама золата. Што цікава, плаціць па новых стаўках вытворцаў напояў абавязалі заднім лікам – з 1 ліпеня 2008 году.  Чытай далей…

Тэгі: ,

3-tuborg1

Услед за ўкраінскай кампаніяй «Славутыч», расійская кампанія «Балтыка» пачала вырабляць два новыя гатункі брэнду Tuborg – Tuborg Lemon і Tuborg Black.  Чытай далей…

Тэгі: , , ,

10-americanbeer

Па дадзеных Wine Institute, штомесяц у ЗША на душу насельніцтва спажываецца 20 бляшанак піва, 7 порцый (па 50 гр. у порцыі) моцных спіртных напояў і 5 бакалаў (ва ўмоўным бакале – 100 гр) віна. Сярэднестатыстычны жыхар Заходняй Еўропы выпівае менш піва (12 бляшанак), але больш моцных спіртных напояў – 8 порцый і віна – 16 бакалаў.  Чытай далей…

Тэгі: ,

Wynkoop Brewing Company

Трынаццаты конкурс «Півахлёб Году» пройдзе 21 лютага ў пабе Wynkoop. Змагацца за гэты тытул будуць тры амерыканскія аматары піва са штатаў Джорджыя і Арэгон, і горада Дэнвер. Чытай далей…

Тэгі: ,

5-dukedom

Брытанская сетка пабаў Dukedom Group вырашыла змагацца з фінансавым крызісам, прапанаваўшы пінту піва ўсяго за адзін пенс (40 беларускіх рублёў). Кампанія адмаўляе абвінавачванне ў тым, што яе ініцыятыва заахвоціць да неумеранага п’янства і разгулу. Па яе меркаванню, мера накіраваная на тое, каб дапамагчы кліентам перажыць эканамічныя цяжкасці. Чытай далей…

Тэгі: , ,