19-carlsberg

Дацкая кампанія Carlsberg выпусціла на сваім бровары Jacobsen абмежаваную партыю піва «Vintage No. 2». Было выраблена толькі 600 бутэлек гэтага эксклюзіўнага напою. Кошт кожнай бутэлькі складае 2009 дацкіх крон, г.зн. больш за 250 еўра. Такім чынам, «Vintage No. 2» стаў адным з самых дарагіх гатункаў піва ў свеце. Год таму Carlsberg выпусціў «Vintage No. 1» па кошце 2008 крон. Чытай далей…

Тэгі: ,

18-ochakovo

Кампанія «Ачакава» (рус: «Очаково») пашырыла шэраг свайго піва. Новы гатунак ад расійскага вытворцы – «Ачакава Моцнае». Справа ў тым, што гатунак «Ачакава Моцнае» выпускаўся і раней, але зараз ягоная моцнасць узрасла на 1,5% і дасягнула 8%. Такім чынам узнік новы прадукт – «Ачакава Моцнае» 8%. Дадзены гатунак спалучае ў сабе моцнасць і арыгінальнасць смаку. Чытай далей…

Тэгі: , ,

17-beerdrops

Хаця некаторым прыхільнікам гэтага пеністага напою можа здацца, што не «замест», а «сумесна»… у Японіі ў продаж паступілі піўныя цукеркі. Чытай далей…

Тэгі: ,

16-zibert

Ужо ў пачатку сакавіка ўкраінскія спажыўцы змогуць атрымаць асалоду ад новага прэміяльнага піва «Zibert», якое варыцца па класічных нямецкіх тэхналогіях. Гандлёвая марка «Zibert» – гэта новае піва, якое ў складаных эканамічных умовах прапануе спажыўцам высокі ўзровень якасці за невысокі кошт. Чытай далей…

Тэгі: , , ,

15-beerdrinker

Інжынер з Каларада Кодзі Крыстман атрымаў тое, аб чым марыць кожны аматар піва: ён можа да канца жыцця бясплатна піць піва ў сваім любімым пабе. У выпадку з Крыстманам, гэта паб бровара Wynkoop, дзе ў суботу падчас фіналу конкурсу, спансаванага кампаніяй Wynkoop, ён і быў узнагароджаны тытулам «Півахлёб Году 2009». Чытай далей…

Тэгі: ,