56 - Svyturys

У мінчан нарэшце з’явілася магчымасць набыць піва нашых суседзяў – у Мінску пачалі продаж літоўскага піва Švyturys.

Найстарэйшы піўзавод Літвы Швытурыс (Švyturys) быў заснаваны ў 1784 годзе. І з таго часу гэты бровар Клайпеды радуе літоўцаў і гасцей краіны вельмі якасным і смачным півам. Шэдэўры півавараў Švyturys былі высока адзначаны і атрымалі першы залаты медаль яшчэ ў 1883 годзе падчас міжнароднага кірмашу ў Клайпедзе.

Першы погляд на бутэльку літоўскага піва можа «прыемна» здзівіць – недзе мы гэта ўжо бачылі. Так, вы не памыліліся – стыль бутэлькі той самы, што і ў беларускай «Аліварыі». Рэльеф на бутэльцы і фольгавыя этыкеткі маюць неверагоднае падабенства. І гэта недарма – справа ў тым, што піваварня Švyturys з’яўляецца часткай Baltic Beverages Holding, якому належыць 30% усіх акцый «Аліварыі». Холдынг Baltic Beverages з’яўляецца асноўным інвестарам Аліварыі і мае найбольшы пакет акцый гэтага беларускага бровару. Ды і смак некаторых гатункаў Швытурысу вельмі нагадвае Аліварыю – той жа Экстра. А вось «Белае золата» зусім не дацягнула да літоўскага «Švyturys Baltas».

Літоўскае піва і раней можна было сустрэць у Беларусі. Час ад часу яно з’яўлялася ў маленькіх крамах Мінску, працяглы час прадавалася на аўтазапраўках «United Company». Зараз пастаўшчыкі Швытурысу абяцаюць забяспечваць гэтым півам буйнейшыя сталічныя супермаркеты. Але ж на дадзены момант піва «Švyturys» было заўважана толькі ў супермаркеце «Радзівілаўскі», што месціцца ў гандлёвым комплексе «Сталіца» і ў паб-клубе «Графіці». Шкада, што пакаштаваць разліўны «Švyturys», не выязджаючы за межы нашай краіны, пакуль не атрымаецца.

Кошт адной бутэлькі піва ў крамах Мінску – каля 6,5 тысяч беларускіх рублёў, у клубе Графіці – 9 тысяч.

Тэгі: ,

Камэнтароў: 2

адданы чытач

Дзякуй вялікі, за цікавы і інфарматыўны блёг. Абнаўляцеся, калі ласка, часьцей! :-)

12.03.2010 02:18
Hanna

Добрыя навіны, але крыўдна за такі вялікі кошт, у той самай Літве Швітурыс каштуе ў 3 разы менш…(

27.04.2010 18:54

Камэнтаваць

Імя (*)
Email (*)
URL
Ваш Камэнтар: