3-tuborg1

Услед за ўкраінскай кампаніяй «Славутыч», расійская кампанія «Балтыка» пачала вырабляць два новыя гатункі брэнду Tuborg – Tuborg Lemon і Tuborg Black. 

Гэта першы ў гісторыі кампаніі досвед двайнога запуску – нестандартны ход, які дазволіў стварыць унікальную сумесную стратэгію прадвіжэння друх розных прадуктаў на ўсіх узроўнях: выйсці на рынак з адзінай рэкламнай кампаніяй, адначасова будаваць дыстрыбуцыю і стымуляваць продаж абодвух прадуктаў. Па гэтаму шляху паўгады таму прайшоў і «Славутыч».

«Сумесны запуск – гэта спланаваная іннавацыйная маркетынгавая стратэгія, якая спрыяе як прыцягненню дадатковай увагі спажыўцоў да навінак, так і аптымізацыі маркетынгавых бюджэтаў, – кажа Людміла Якушына, дырэктар па развіццю ліцэнзійных, слабаалкагольных і безалкагольных брэндаў. – Зараз назіраецца няўхільнае павелічэнне спажывецкага інтарэсу да спецыяльных гатункаў на рынку. Мы ўпэўнены, што новыя суб-брэнды замацуюць лідыруючы стан брэнду Tuborg у ліцэнзійным сегменце і ўмацуюць яго прэміяльны імідж».

Tuborg Lemon – гэта лёгкае піва з яскравым водарам і асвяжаючым смакам лімону. Tuborg Black – інтрыгуючая навінка – піва, цёмнае па колеру, але з лёгкім і асвяжаючым смакам светлага. У межак двайнога запуску ўпершыню спажыўцу прапануюць выбраць, што яму бліжэй – весялосць, свежыя эмоцыі і лёгкі настрой «дня» з Tuborg Lemon альбо правакацыйны і загадкавы настрой «ночы» з Tuborg Black.

Абодва гатункі выпускаюцца ў празрыстай бутэльцы 0,5 літра з характэрным для брэнда Tuborg рэльефам і зручным коракам з кальцом. Піва плануюць вырабляць на заводах кампаніі ў Санкт-Пецярбургу і Туле. У Расіі продаж пачнецца з канца лютага.

Крыніца: beernews.ru

Photo © www.twistorblack.com

Тэгі: , , ,