33-skinnyblonde

Шматлікія аўстралійскія аматары піва нават і ня марылі пра такое: дзяўчына з этыкеткі бутэлькі здымае свой бікіні тым хутчэй, чым хутчэй півахлёб паглынае яе змесціва. Тры сябры з Сіднэю вырашылі заваяваць аўстралійскі піўны рынак дзякуючы ўнікальнай ідэі афармлення свайго новага піва.

Марка нізкавугляводнага піва «Skinny Blonde» спрабуе заняць сваю нішу рынку ва ўмовах шырокай папулярызацыі ў Аўстраліі культуры «здаровага» піва. Але сваю папулярнасць гэтая марка атрымала ўсё ж па іншай прычыне: бутэлька «Skinny Blonde» упрыгожана ў стылі 50-х гадоў выявай манекеншчыцы па імю Дэйзі, пры гэтым бікіні Дэйзі знікае, калі ўзровень піва памяньшаецца і бутэлька награваецца. Гэты эфект створаны дзякуючы найноўшым тэхналогіям, якія выкарыстоўваюцца ў паліграфіі.

Маркетынгавая хітрасць, безумоўна ўнікальная ў свеце, нарадзілася тры гады таму, калі Хэміш Росэр і ягоныя калегі – актор Рычы Харкам і мастак Джэррад Тэйлар, вырашылі зрабіць так, каб «п’яныя ідэі станавіліся рэальнасцю». Ужо ў снежні 2008 году піва пад экстравагантнай этыкеткай паступіла ў продаж і хутка атрымала неверагодную папулярнасць сярод заядлых наведвальнікаў піўных пабаў.

Photo © Stephen Cooper/The Sydney Daily Telegraph

Тэгі: ,

Камэнтаваць

Імя (*)
Email (*)
URL
Ваш Камэнтар: