46-diesel

На піваварні кампаніі Heineken у Санкт-Пецярбурзе пачаўся выпуск новага гатунку піва маркі Doctor Diesel. Новае піва прэміюм клясы мае даволі інтрыгуючую назву – Doctor Diesel Sexy Lime (Доктар Дызель Сэксі Лайм).

Sexy Lime – гэта лёгкі гатунак піва са смакам лайма, які быў распрацаваны зыходзячы з густу спажыўцоў. Мэтавая аўдыторыя гэтага піва – маладыя дынамічныя людзі, якія любяць клубнае жыцьцё і для каго стыль зьяўляецца нечым большым, чым сьляпая імітацыя. Мяркуючы па выніках праведзеных дэгустацый, новы гатунак Доктара Дызеля будзе мець высокі попыт сярод моладзі.

Ультрасучасны дызайн упакоўкі як і раней увасабляе неперасягальны арыгінальны стыль маркі Doctor Diesel. Новы гатунак піва разьліваецца ў бутэлькі з празрыстага рэльефнага шкла аб’ёмам 0,5 л. з яркай этыкеткай на прызрыстай плёнцы і коракам twist-off.

Тэгі: , ,

Камэнтаваць

Імя (*)
Email (*)
URL
Ваш Камэнтар: