Адзін з буйнейшых беларускіх бровараў, ААТ «Брэсцкае піва», пачаў рэалізацыю «жывога» піва.

«Жывое» піва валодае незвычайна насычаным смакам, які тлумачыцца наяўнасцю большай, у параўнанні са звычайным півам, колькасці бялкоў і дрожджаў. Гэта звязана з выключэннем з вытворчасці працэсаў фільтрацыі і пастэрызацыі.

Асартымент «жывога» піва ад брэсцкага вытворцы ўключае ў сябе тры маркі – «Белавежскае», «Stavka» і «Брэсцкае светлае». Аднак, у сувязі з абмежаваным тэрмінам захоўвання (да 5 сутак), рэалізацыя гэтага «жывога» піва будзе ажыццяўляцца толькі ў Брэсце. Пры гэтым яно не бутылізуецца, а прадаецца «у разліў».

Кампанія ААТ «Брэсцкае піва» і раней масава вырабляла непастэрызаванае піва, асноўная частка якога ішла на экспарт. Увядзенне на прадпрыемстве новых тэхналогій дазволіла акрамя адмовы ад пастэрызацыі выключыць з працэсу вытворчасці і фільтрацыю. Цяпер «Брэсцкае» стала насамрэч «жывым».

Тэгі: ,