51 - Hops

Як паведамляе БЕЛТА, ААТ «Крыніца» стала першай піваваранай кампаняй Беларусі, якая пачала самастойна вырошчваць хмель. Прадпрыемства ўсур’ёз пайшло па шляху скарачэння імпартнай сыравіны ў вытворчасці.

Свой хмель «Крыніца» вырошчвае ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці. Засеяна больш за 50 гектараў, а першы ўраджай будзе сабраны ўжо ў гэтым годзе.

«Такую вытворчасць мы асвойваем упершыню ў рэспубліцы і паспяхова асвойваем. Гэта адпавядае 1.5 млн. еўра гадавога імпарту па хмелю», – паведаміў гендырэктар прадпрыемства ААТ «Крыніца».

Наконт аб’ёму імпартазамяшчэння пакуль што ранавата казаць, бо ўраджай яшчэ не сабраны. Але ня будзем сапсаваць аптымістычныя прагнозы кіраўніцтва прадпрыемства. А вось сцвярджэнне, што Крыніца з’яўляецца піянерам хмеляводства ў нашай краіне не вытрымлівае ніякай крытыкі. Справа ў тым, што, напрыклад, ў савецкія гады некаторыя калгасы той самай Брэстчыны спецыялізаваліся менавіта на вырошчванні хмелю. А Вялікае Княства Літоўскае ўвогуле з’яўлялася адным з асноўных імпарцёраў хмелю ў Заходнюю Еўропу.

Photo © wikipedia.org

Тэгі: ,