19-carlsberg

Дацкая кампанія Carlsberg выпусціла на сваім бровары Jacobsen абмежаваную партыю піва «Vintage No. 2». Было выраблена толькі 600 бутэлек гэтага эксклюзіўнага напою. Кошт кожнай бутэлькі складае 2009 дацкіх крон, г.зн. больш за 250 еўра. Такім чынам, «Vintage No. 2» стаў адным з самых дарагіх гатункаў піва ў свеце. Год таму Carlsberg выпусціў «Vintage No. 1» па кошце 2008 крон.

«Трылогіяй Вінтажа мы жадаем паказаць, на што здольнае піва. Выкарыстоўвая нашы іннавацыі і магчымасці піваварства, мы жадаем змяніць супер-дарагі сегмент гурманнага рэстараннага рынку спіртных напояў», кажа півавар Мортэн Ібсэн (Morten Ibsen), як разам з чатырма іншымі піваварамі распрацаваў «Vintage No. 2». «Vintage No. 2» з’яўляецца адзіным сучасным півам, якое напрацягу 100 дзён даспявала ў гістарычным склепе бровару Якабсэн, адкуль з 1847 году піва ў дубовых бочках пастаўлялася ў Францыю.

Піва «Vintage No. 2» мае бляскучы чорны колер, і пену, падобную на пену эспрэсса, а густ раскрываецца тонкімі ноткамі ванілі і какавы/мока. Водар выразна намякае на пах дзёгцю і пенькі, які сыходзіць ад вэнджанага на торфе Шатландскага соладу, які быў прывезены з Шатландыі выключна дзеля стварэння гэтага напою. «Vintage No. 2» цудоўна спалучаецца з вустрыцамі, ракамі, Пармскай вяндлінай і сырам. А калі вы жадаеце чаго-небудзь салодкага, шакалад і крэм-бруле цудоўна пасуюць гэтаму піву.

Кожную бутэльку Вінтажа ўпрыгожвае этыкетка, створаная ўручную метадам літаграфіі мастаком Марка Эварысці (Marco Evaristti). «Мы абралі Марка для стварэння этыкетак, бо цэнтрам ягонай творчасці з’яўляецца бескампраміснасць, наватарства і настойлівасць… як і корнем трылогіі Вінтажа», кажа Мортэн Ібсэн. Марка Эварысці стварыў пяць розных этыкетак для гэтага піва, ключавым вобразам якіх з’яўляецца фігура слана. Такім чынам, кожная бутэлькі піва «Vintage No. 2» мае толькі 125 аналагаў, што зробіць яе сапраўднай разынкай у калекцыях.

Крыніца: carlsberggroup.com

Тэгі: ,

Камэнтаваць

Імя (*)
Email (*)
URL
Ваш Камэнтар: