48-carbopouch

Амерыканская кампанія Beverage Pouch Group LLS прапануе разліваць піва ў пластыкавыя цюбікі, а не ў звычайныя шкляныя бутэлькі.

Такі незвычайны выбар тары для піва звязаны са спробай падтрымаць бяспеку падчас масавых мерапрыемстваў. Напрыклад, у шматлікіх краінах на стадыёнах не прадаюць ахалоджваючыя напоі, у тым ліку і піва, у шкляной тары. Гэта прыводзіць да пэўнага дыскамфорту. Яшчэ горш, калі напоі ў шкляной тары ўсё ж прадаюцца. Як вядома, досыць распаўсюджаным з’яўляецца траўмаванне шклянымі бутэлькамі падчас масавых спартовых мерапрыемстваў.

Пластыкавыя цюбікі CarboPouch не нясуць ніякай пагрозы, бо імі немагчыма траўмаваць іншых людзей. Матэрыял, з якога зроблены гэтыя цюбікі, уяўляе сабою арганалептычную плёнкавую структуру. Гэты матэрыял ня мае ніякага ўзбочнага паху, што дазваляе пазбегнуць змянення водару піва. Вытворцы сцвярджаюць, што спажыўцы ня будуць расчарваныя новым тыпам піўной упакоўкі – упакоўка ніякім чынам не паўздзейнічае на смакавыя якасці напоя.

Да таго ж, вытворчасць такой тары абыходзіцца танней, чым вырабленне шкляных бутэлек. Хто ведае, магчыма праз пару дзясяткаў гадоў піва ў такой незвычайнай упакоўцы стане распаўсюджаным ня толькі на Зямлі, але і «касмічныя турысты» змогуць атрымліваць асалоду ад свайго любімага напою падчас касмічных турнэ.

Тэгі:

Камэнтаваць

Імя (*)
Email (*)
URL
Ваш Камэнтар: