49-krynica

Не, гэта зусім не акцыя змагароў за якасць айчыннага піва. Сам вытворца вырашыў прыбраць сваю рэкламу з тэлевізійнага эфіру на адзін дзень.

«3 ліпеня – асаблівы дзень для кожнага беларуса. Многія гады ён адзначацца як Дзень вызвалення рэспублікі ад фашысцкіх захопнікаў. У гэты дзень хочацца аказаць асаблівую ўвагу і выказаць павагу ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, партызанам і падпольшчыкам, а таксама тым, хто працаваў для перамогі ў тылу. Мы мяркуем, што камерцыйная рэклама, у тым ліку піва, будзе не да месца ў эфіры тэлеканалаў у гэты дзень.» - патлумачыла намеры кампаніі кіраўніца аддзелу маркетынгу Людміла Аляксеенкава.

Рэкламу «Крыніцы» ў гэты дзень магчыма ніхто і не пабачыць, а вось выпіта самага «народнага» піва будзе невымерна. Нагадаем, што 3 ліпеня Беларусь традыцыйна адзначае «Дзень вызвалення рэспублікі ад фашысцкіх захопнікаў». Аднак, Аляксандр Лукашэнка надаў гэтаму святу статус Дня Незалежнасці, і цяпер святкаванні 3 ліпеня суправаджаюцца масавымі гуляннямі прыхільнікаў Прэзідэнта (так званых 83%). Несумненна, гэта адзін з тых дзён у годзе, калі краіна спажывае больш за ўсё спіртнога, у тым ліку і папулярнага ў народзе піва «Крыніца».

Photo © belbeer.com

Тэгі: ,

Камэнтаваць

Імя (*)
Email (*)
URL
Ваш Камэнтар: